Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску адбылася акцыя памяці ахвяр фашызму (Фота)
11:16, 10/11/2006

У Міжнародны дзень барацьбы з фашызмам і антысемітызмам, які адзначаецца 9 лістапада, у Менску прайшла акцыя памяці. Некалькі дзесяткаў беларусаў сабраліся ў 19 гадзін на Юбілейнай плошчы каля станцыі метро "Фрунзенская" і прайшлі да мемарыяла "Яма" – месца апошняга растрэлу габрэяў Менскага гета. Яны ўсклалі кветкі, правялі хвіліну маўчання і паставілі свечкі.

Працэсію суправаджалі некалькі дзесяткаў супрацоўнікаў міліцыі. У тое, што адбывалася, яны не ўмешваліся.

У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 па ўсёй Нямеччыне прайшлі габрэйскія пагромы, якія атрымалі пасля назву "Крыштальнай ночы" (з-за мноства аскепкаў шкла, што ўсейвалі вуліцы). У гэтую ноч загінула 92 габрэя, па ўсёй Нямеччыне былі падпаленыя сінагогі, звыш сямі тысяч крам былі разбураныя і разрабаваныя. Каля 30 тысяч габрэяў былі арыштаваныя і высланыя ў канцэнтрацыйныя лагеры, а на габрэяў у цэлым быў накладзены штраф у мільярд марак.Пасля "Крыштальнай ночы" большасць габрэйскіх арганізацый і ўстаноў былі зачыненыя, а назіранне за габрэямі было перададзена ў рукі гестапа. З гэтага дня пачалася жудасная гісторыя Халакоста.







напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: