Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўрапейскія краіны адмаўляюцца ад удзелу ў Славянскім сходзе ў Менску 11:49, 10/11/2006
На мінулым тыдні ў беларускіх сродках масавай інфармацыі з`явіліся паведамленні пра ўдзел славацкіх парламентарыяў у паседжанні так званага Славянскага парламенцкага саюза, які праходзіў 1-2 лістапада 2006 года ў Менску. Амбасада Славацкай Рэспублікі рашуча адмаўляе, што славацкія прадстаўнікі прымалі на згаданым паседжанні афіцыйны ўдзел у якасці дэпутатаў ад Парламента Славацкай Рэспублікі.
Удзел гэтых асоб неабходна лічыць іх асабістай ініцыятывай, а іх выказванні – іх асабістымі поглядамі, якія ніякім чынам не адлюстроўваюць погляды ўрада Славацкай Рэспублікі і яго знешняй палітыкі, гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, што гэтымі днямі з аналагічнай заявай выступіла амбасада Чэхіі.
"Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Менску рашуча адмаўляе тое, што чэшскія ўдзельнікі гэтай сустрэчы з`яўляюцца прадстаўнікамі парламента Чэшскай Рэспублікі. Выказванні гэтых асоб неабходна лічыць іх асабістымі поглядамі, якія ніякім чынам не адлюстроўваюць чэшскаю знешнюю палітыку", – гаворыцца ў паведамленні амбасады Чэхіі.