Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускім службоўцам складана сказаць, колькі будзе каштаваць расейскі газ 14:06, 10/11/2006
Аб’ём транзіту расейскага газу па тэрыторыі Беларусі ў цяперашнім годзе будзе складаць каля 44 млрд. куб. м. Аб гэтым паведаміў выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення знешніх сувязяў Алег Гамоля сёння на паседжанні IХ Менскага форума. Ён адзначыў, што аб’ёмы транспартоўкі газу па тэрыторыі краіны з кожным годам павялічваюцца. Расце і спажыванне газу ў Беларусі. Чакаецца, што ў 2006 годзе пастаўкі расейскага газу ў краіну дасягнуць 21 млрд. куб. м. У наступным годзе чакаецца, што гэтыя кошты і тарыфы будуць змененыя. Перамоўны працэс па дадзенным пытанні працягваецца і пакуль складана сказаць, на якой суме спыняцца абодва бакі, улічваючы розніцу паміж жаданнем прадаўца атрымаць максімальны прыбытак і імкненнем пакупніка як мага танней набыць энергарэсурсы, адзначыў прадстаўнік "Белтрансгаза".
На працягу двух гадоў кошт закупу газу для Беларусі складаў $46,68, адзначыў Алег Гамоля. Фіксаванымі былі і транзітныя тарыфы. Яны складаюць 75 цэнтаў за 1 тыс кубаметраў па газатранспартнай сістэме Беларусі і 46 цэнтаў па газаправодзе "Ямал-Еўропа".
Датычна стварэння сумеснага беларуска-расейскага газатранспартнага прадпрыемства Алег Гамоля адзначыў, што гэтае пытанне знаходзіцца ў сваёй завяршальнай стадыі, ідзе праца па ацэнцы рынкавага кошту "Белтрансгаза".