Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Новая жалезная заслона?" – гэтае пытанне вынесенае ў загаловак артыкула лідэра беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча ў польскай "Газеце выборчай". У пачатку свайго артыкула Аляксандр Мілінкевіч піша аб рэферэндумах, у якіх грамадскасць розных рэгіёнаў Усходняй Еўропы вырашала галоўнае пытанне – аб незалежнасці і суверэнітэце. Аўтар успамінае аб гэтым у сувязі з магчымасцю правядзення рэферэндуму на мяжы цяперашняга і наступнага года ў Беларусі і параўноўвае правядзенне грамадскага галасавання ў тых месцах, дзе мае месца дэмакратычнае ўлада і свабода слова, напрыклад, Чарнагорыя, і месцах, дзе сітуацыя ідзе інакш. Напрыклад, як у Паўночнай Асеціі, дзе рэферэндум на тэму незалежнасці будзе праведзены 22 лістапада ва ўмовах моцнага ціску Расеі. Датычна рэферэндуму ў сваёй краіне лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч не мае ніякіх ілюзій.
Адносіны з усходнім суседам Беларусі паступова ўскладняюцца, – піша Мілінкевіч. Расейцы патрабуюць больш высокіх аплат за газ, а іх патрабаванні не столькі эканамічнага характару, колькі палітычнага, – лічыць аўтар публікацыі. Па яго меркаванні, націск па пытанні газу павінны ўпэўніць Аляксандра Лукашэнку хутчэй вырашыць пытанне так доўга чаканага аб`яднання двух дзяржаў. Разам з гэтым не выключна, што беларускі кіраўнік выкарыстае нацыянальны рэферэндум у сваіх мэтах, каб паказаць расейцам, што большасць беларусаў не жадае аб`яднацца з Масквой (і, магчыма, упершыню будзе мець рацыю, – адзначае Мілінкевіч), праўда, такім чынам Лукашэнка толькі падоўжыў бы і ўмацаваў сваю ўладу, – дадае лідэр беларускай апазіцыі.
Далей Аляксандр Мілінкевіч выказвае надзею, што калі рэферэндум сапраўды адбудзецца, то беларуская апазіцыя спадзяецца на тое, што Еўрапейскі Звяз, ЗША і іншыя дэмакратычныя краіны заявяць, што ўмовы правядзення рэферэндуму не адпавядаюць прынцыпам дэмакратыі. Разам з гэтым мы спадзяемся, – працягвае Мілінкевіч, – што Расея і цяперашнія ўлады Беларусі атрымаюць ад гэтых краін выразны сігнал, што вынікі такога рэферэндуму будуць ігнаравацца.
Мілінкевіч таксама выказвае турботу, што Беларусі пагражае знікненне яе ўсходняй мяжы, а адначасова, насуперак запэўненням падтрымкі з боку Еўрапейскай камісіі і словам аб умацаванні кантактаў паміж еўрапейскім і беларускімі грамадствамі, краіны ЕЗ будуць наведваць усё менш беларусаў, паколькі кошт шэнгенскай візы ўзрос да 60 еўра. Калі краіны еўрапейскай супольнасці сапраўды жадаюць дапамагчы Беларусі, то лепшым спосабам будзе ліквідацыя аплат за візы, – лічыць лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч.
Аўтар напрыканцы свайго артыкула выказвае словы надзеі на тое, што дэмакртатычная Еўропа дапаможа Беларусі захаваць незалежнасць і не дапусціць, каб высокія кошты на візы сталі свайго роду жалезнай заслонай для беларускіх грамадзянаў.