Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пачаліся перамовы Пуціна з Лукашэнкам 15:53, 10/11/2006
Перамовы Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам пачаліся ў пятніцу ў Крамлю. Як паведаміла раней "Інтэрфаксу" крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта РФ, расейскі бок мае намер падчас гэтых перамоваў абмеркаваць праблемы ў гандлёва-эканамічнай сферы паміж Масквой і Менскам, у прыватнасці, шляхі выпраўлення "няпростай сітуацыі", што склалася ў дачыненні паставак расейскай нафты ў Беларусь.
Яна растлумачыла, што "практыка, калі расейская нафта ўвозіцца ў Беларусь бязмытна, а затым пасля перапрацоўкі транспартуецца ў трэція краіны і ўсе пошліны ідуць толькі ў беларускі бюджэт, прыводзіць да гіганцкіх страт расейскага бюджэту".