Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эксперт: «Лукашэнку будзе зусім дрэнна» 17:52, 10/11/2006
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Крамлю згадзіліся, што ў эканамічных адносінах паміж двума краінамі "ёсць пытанні, якія патрабуюць уважлівага разгляду". Пуцін прапанаваў беларускаму калегу "пагаварыць аб двухбаковых адносінах у накірунку будаўніцтва саюзнай дзяржавы". Лукашэнка, як паведамляюць інфармагенцтвы, з гатовасцю згадзіўся. Эксперт Маскоўскага цэнтра Карнегі Аляксей Малашэнка мяркуе, што гэта не больш чым рыторыка. "Думаць за такога чалавека, як Лукашэнка, які дзейнічае часам не логікай, а імпульсам, вельмі цяжка. Але магчымыя самыя нечаканыя "вальты", бо калі Лукашэнка застанецца адзін на адзін з Расеяй, то яму будзе зусім дрэнна. Будзе штосьці вельмі забаўнае і падобнае на цырк", – лічыць Малашэнка.
У інтэрв`ю Расейскай службы радыё "Свабода" эксперт заявіў, што сама ідэя аб`яднання двух дзяржаў даўно сябе вычарпала:
– Ніякіх істотных зрухаў, нічога рэвалюцыйнага ад гэтых сустрэч чакаць не варта. Ніякага аб`яднання не будзе. Ніхто сур`езна ніколі яго і не планаваў. Гэта была гульня з узаемнай цікавасцю. Зараз гэтыя інтарэсы расходзяцца. Расія сёння абсалютна не зацікаўленая ў тым, каб працягваць нават гутарку на гэтую тэму. Я думаю, што і сам Лукашэнка даўным-даўно адмовіўся ад гэтай ідэі. У яго цалкам іншыя амбіцыі.
Таму, я думаю, гэта будзе развод без юрыдычнага шлюбу. Я цалкам магу дапусціць, што адносіны будуць пагаршацца. Вельмі цікава ўявіць, на каго ў гэтай сітуацыі будзе арыентавацца Лукашэнка. Мне чамусьці здаецца, што ён будзе шукаць шляхі ў Еўропу. Ён ужо іх шукае. Цікаўна, як гэта ў яго будзе атрымоўвацца з яго іміджам апошняга еўрапейскага дыктатара, з яго манерай размаўляць?
- Што будзе азначаць пагаршэнне гэтых адносінаў для Расеі?
– Расеі як дзяржаве гэта не вельмі пашкодзіць. Будуць нейкія дробныя гадасці на межах, яшчэ што-небудзь. Будуць ганенні на расейскія фірмы, сярэднія і дробныя, якія там прадстаўленыя. Будуць ганенні на расейскіх журналістаў і гэтак далей. Але гэта мы ўжо праходзілі. Я проста не выключаю, што гэта будзе нарастаць.
– З чаго, па вашым меркаванні можа пачацца пошук беларускімі ўладамі шляхоў у Еўропу?
– Думаць за такога чалавека, як Лукашэнка, які дзейнічае часам не логікай, а імпульсам, вельмі цяжка. Але магчымыя самыя нечаканыя "вальты", бо калі Лукашэнка застанецца адзін на адзін з Расеяй, то яму будзе зусім дрэнна. Будзе штосьці вельмі забаўнае і падобнае на цырк.