Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менскім СІЗА памёр сын Уладзімера Мулявіна 17:20, 10/11/2006
У Менскім сьледчым ізалятары на 32-м годзе жыцьця памёр Уладзімер Мулявін-малодшы, паведамляе “Радыё Свабода”. Прычынаў заўчаснай сьмерці старэйшага сына заснавальніка “Песьняроў” не паведамляюць. Дакладнай інфармацыі, за што трапіў за краты, таксама няма.
Пасьля сьмерці бацькі Мулявін-малодшы нейкі час граў у “Песьнярах”, але на распараджэньне мастацкага кіраўніка ансамблю Вячаслава Шарапава быў звольнены.
Спадар Шарапаў пацьвердзіў, што былы скрыпач “Песьняроў” памёр.
“Гэта яшчэ 7 лістапада здарылася. Але рэч у тым, што пасьля ягонага сыходу з калектыву мы практычна не кантактавалі. Чулі, што ён трапіў у непрыемную гісторыю, што зь ім здарылася няшчасьце — таксама чулі. На жаль, гэта праўда”, -- сказаў Шарапаў.
У 1980-я Ўладзімер Мулявін-малодшы адседзеў год і сем месяцаў за ўдзел у масавай бойцы. Гэтая акалічнасьць не дазволіла яму закончыць кансэрваторыі.