Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Шчукін жадае ведаць персанальны склад выбаркамаў 12:37, 10/11/2006
Праваабаронца Валерый Шчукін накіраваў зварот у Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў і гарадскі выканаўчы камітэт, дзе заявіў, што напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы да ўсеагульнага ведама не даводзіцца персанальны склад удзельнікаў выбарчых камісій. Прозвішчы сяброў камісій савет дэпутатаў і выканкам апублікавалі без абавязковых для СМІ выходных дадзеных у адзінкавых экземплярах спецвыпуску мясцовай газеты "Витьбичи", які не патрапіў нават у гарадскія бібліятэкі.
Рэдакцыя газеты "Витьбичи", куды праваабаронца звярнуўся за тлумачэннямі, адказала: "Спецвыпускі падпіснымі выданнямі не з`яўляюцца. А таму да іх распаўсюджвання або рэалізацыі, роўна як да адпраўкі ў бібліятэкі, рэдакцыя дачынення не мае".
Валерый Шчукін нагадвае, што падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў звесткі аб персанальным складзе ўдзельнікаў камісій таксама былі "засакрэчаныя".
Праваабаронца звярнуўся ў Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў і Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт, як да заснавальнікаў газеты "Витьбичи", з просьбай адпраўляць яму бандэроллю або заказным лістом адзін экземпляр сецвыпускаў "Витьбичи" з выбарчымі дакументамі гарадскіх і абласных улад, а таксама выбарчых камісій. Аплату Шчукін гарантуе.