Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Свабодны тэатр» супраць гвалту (Фота)
15:01, 10/11/2006

7 лістапада ў адным з катэджаў, што размешчаныя каля Менска, "Свабодны тэатр" прадставіў гледачам сваю галоўную прэм`еру восені – спектакль "Быць Гаральдам Пінтэрам". Гэты спектакль стаў першай пастаноўкай у Беларусі, што створана па творах Нобелеўскага лаўрэата Гаральда Пінтэра.

Рэжысёр Уладзімір Шчэрбань выкарыстаў у спектаклі чатыры п`есы Гаральда Пінтера: "Перад дарогай", "Горская мова", "Новы сусветны парадак" і "Прах да праху", а таксама тэкст яго Нобелеўскай прамовы і ліста з турмаў беларускіх палітвязняў. Адзначым, што п`есы "Прах да праху" і "Новы сусветны парадак" былі ўпершыню перакладзеныя на рускую мову Алегам Шафранавым непасрэдна для пастаноўкі "Свабоднага тэатра".

Пастаноўцы спектакля "Быць Гаральдам Пінтэрам" папярэднічала перапіска з аўтарам, які, ведаючы пра становішча, у якім прыходзіцца існаваць незалежнаму тэатральнаму калектыву, дазволіў "Свабоднаму тэатру" выкарыстаць свае творы без якіх-небудзь выплат аўтарскай узнагароды.

У сваім лісце Гаральд Пінтэр напісаў "для мяне з`яўляецца гонарам, што "Свабодны тэатр "вырашыў ставіць спектакль па маіх творах". Ён таксама шкадаваў аб тым, што не зможа прысутнічаць на прэм`еры спектакля: "Я б вельмі хацеў прыехаць на прэм`еру, але зараз вельмі сур`ёзна хварэю і практычна не ўстаю з інваліднага крэсла". Спадар Пінтэр смуткаваў, што вымушаны рэпетыраваць "Апошнюю стужку Крэпа" Самюэля Бекета, практычна не паднімаючыся з крэсла, і пабаяўся, што пералёт у Менск забярэ ў яго ўсе сілы, гэтак неабходныя для прэм`еры спектакля.

Пастаноўка кожнага спектакля "Свабоднага тэатра" прысвечаная адной з праблем, што існуюць у грамадстве. Не стаў выключэннем і спектакль "Быць Гаральдам Пінтэрам", які быў вынесены на суд гледачоў пад лозунгам Stop Violence! (Спыніць гвалт!)










напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: