Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ААН разгледзіць рэзалюцыю па Беларусі 19:19, 10/11/2006
Злучаныя Штаты Амерыкі, краіны Еўрапейскага звяза і Канада прапанавалі дэлегатам Трэцяга камітэта Генеральнай асамблеі ААН асудзіць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, Узбекістане, М`янме, Іране і Паўночнай Карэі, паведамляе Цэнтр інфармацыі ААН. У праекце рэзалюцыі па Беларусі, у прыватнасці, гаворыцца, што ў нашай краіне пашыраецца практыка ўціскаў і крымінальнага пераследу прадстаўнікоў апазіцыі, праваабаронцаў, журналістаў і няўрадавых арганізацый.
Захад увесь час крытыкуе ўлады Беларусі за парушэнні правоў чалавека ў краіне і заканадаўства, якое не адказвае стандартам ЕЗ.
8 лістапада Еўрапейскі Звяз выступіў з заявай, у якой заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць палітычных зняволенных.
Адзін з палітвязняў – экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі з 20 кастрычніка праводзіць у калоніі галадоўку пратэсту з патрабаваннем разглядзець сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ў Арганізацыі Аб`яднаных Нацый.