Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ханс-Георг Вік: «Беларускі ўрад баіцца свабоднай дыскусіі»
13:16, 10/11/2006

У сталіцы Беларусі праходзіць 9-ы беларуска-нямецкі форум. Аднак шэраг запрошаных еўрапейцаў – журналістаў і палітыкаў – удзел ў ім не змогуць прыняць. Беларускія ўлады адмовілі ў выдачы віз дэпутату Бундэстага і сябру Парламенцкай асамблеі АБСЕ Марылуізе Бек (Marieluise Beck), кіраўніку беларускай радыёрэдакцыі "Нямецкая хваля" Карнеліі Рабітц (Kornelia Rabitz), нямецкаму журналісту Інгу Петцу (Ingo Petz), а таксама некаторым дэпутатам Бундэстага.

Як паведамляе "Нямецкая хваля", Беларуска-нямецкі форум, адкрыццё якога адбылося ў чацвер, 9 лістапада, праводзіцца штогод, яго мэта – спрыяць развіццю прадуктыўнага дыялогу паміж Нямеччынай, Беларуссю і суседнімі дзяржавамі. Праводзіцца ён з 1997 года. Сярод яго нязменных арганізатараў – Амбасада Нямеччыны ў Беларусі, нямецкія і беларускія грамадскія арганізацыі, палітычныя фонды, нямецка-беларускае грамадства, фонд "Навука і палітыка", Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі, Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр, якому нядаўна прысвоена імя былога прэзідэнта ФРГ Йохансена Раў.

Па словах старшыні менскага форума Райнера Лінднера, у гэтым годзе ў форуме ўдзельнічаюць 310 чалавек, з іх 50 – з Нямеччыны. У мінулым годзе ўдзельнікаў было 350.

Сёлета ў Менск прыехалі прадстаўнікі Літвы, Украіны, Расеі, Польшчы, ЗША. На форуме прадстаўленая беларуская дэмакратычная апазіцыя, грамадскія арганізацыі, лідэры палітычных партый, аб сваім удзеле заявіў спікер "палаты прадстаўнікоў" Уладзімір Канаплёў.

Персоны нон грата?

Без тлумачэння чыннікаў беларускія візы не былі выдадзеныя сябру Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Марылуізе Бек, кіраўніку беларускай рэдакцыі радыёстанцыі Карнэліі Рабітц і незалежнаму журналісту Інгу Петцу, а таксама некаторым дэпутатам Бундэстага.

Пазней прадстаўнікі афіцыйнага Менска паведамілі, што адмова некаторым дэпутатам Бундэстага і прадстаўнікам нямецкіх СМІ у выдачы віз была зробленая ў адказ. Адмова ў візах дэпутатам Еўрапарламента, якія мелі намер наведаць менскі форум, прэс-сакратар беларускага МЗС растлумачыў тым, што гэтае мерапрыемства носіць выключна двухбаковы беларуска-нямецкі характар "без удзелу еўрапейскага кампанента", а такім чынам, і дэпутаты Еўрапарламента не патрэбныя.

Сімптаматыка відавочная

"Гэты факт у чарговы раз наглядна дэманструе, што сістэма Лукашэнкі адгароджваецца ад любога крытычнага дыялогу", – са шкадаваннем пракаментавала "Нямецкай хвалі" скандал вакол віз Марылуіза Бек.

Па меркаванні былога кіраўніка групы назіральнікаў АБСЕ у Беларусі Ханса-Георга Віка (Hans-Georg Wieck), "урад у менску баіцца ўдзелу ў свабоднай дыскусіі і імкнецца перашкодзіць палітычнаму ўраду Еўропы на гэтым форуме".

"Гэтае рашэнне беларускіх улад наглядна паказвае, што яны не жадаюць чуць галасоў, у якіх гучаць заклікі да дэмакратызацыі і свабоднай працы незалежных журналістаў", –заявіла "Нямецкай хвалі" Карнелія Рабітц.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: