Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэпутатака нямецкага Бундэстага Ута Цапф заявіла, што афіцыйныя ўлады Беларусі цалкам адхіляюць асноўныя каштоўнасці Еўрапейскага Звяза і не збіраюцца ўступаць у дыялог з ЕЗ, каб змяніць сітуацыю. "Галоўная праблема ў адносінах Беларусі і Еўрапейскага Звяза – гэта адмаўленне Беларуссю асноўных базавых каштоўнасцей Еўразвяза. Гэта дэмакратычныя прынцыпы, свабодныя выбары, свабода меркаванняў, прававая дзяржава, грамадзянскія правы. Але менавіта ў гэтых сферах і адбываюцца ў Беларусі парушэнні, за якія Еўразвяз увесь час крытыкуе Беларусь. І штораз, калі гаворка заходзіць аб новым выбарчым законе, напрыклад, або аб нормах правядзення выбараў, афіцыйны Менск адхіляе агульнаеўрапейскія падыходы, і замест гэтага прымае позу пакрыўджанага і скардзіцца на тое, што яму нешта загадваюць, што яго ізалююць. Менск ніяк не жадае ўступаць у дыялог, каб змяніць сітуацыю", – заявіла Ута Цапф, каментуючы "Нямецкай хвалі" стан адносінаў паміж Беларуссю і ЕЗ.
Чарговае надзвычайнае здарэнне у сталічным транспарце. Як паведамляе тэлеканал СТВ, гэтымі днямі падчас выхаду з тралейбуса працяла токам адзінацаццігадовую дзяўчынку. Пацярпелая дастаўленая ў лякарню. Па словах медыкаў, яе стан здавальняючы. Гэта ўжо не першы выпадак няспраўнасці электасістэм сталічных тралейбусаў. У мінулым годзе ад удару токам памерла 17-гадовая студэнтка.
10 актывiстаў кампанii "За свабоду", затрыманых падчас акцыi Дзень салiдарнасцi 16 кастрычнiка, атрымалi позвы ў суд. Іх абвiнавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пакаранне за гэта правапарушэнне прадугледжвае штраф у памеры ад 20 да 150 базавых велiчынь (300-2000$), адмiнiстратыўны арышт на тэрмiн ад трох да пятнаццацi сутак цi папярэджанне. Суд прызначаны на 15 лiстапада.
Амбасада Ізраіля выступіла сёння з заявай у сувязі са здзяйсненнем у Менску двух актаў вандалізму антысеміцкага характару. У канцы мінулага тыдня на фасадзе будынка, дзе размешчаны Ізраільскі інфармацыйна-культурны цэнтр, былі намаляваныя свастыкі і зробленыя надпісы "Бі жыдоў". На абеліску комплексу памяці габрэяў – ахвярам ІІ Сусветнай вайны – "Яма" – была таксама нанесеная свастыка, побач з абеліскам раскіданыя ўлёткі, якія заклікаюць да "бескампраміснай барацьбы" з "юдаізмам і масонствам – ворагамі і здраднікамі айчыны". Улёткі падпісаныя "Фронтам арыйскага супраціву Белая Русь".
Лідэр аб’яднанай гармадзянскай партыіі (АГП) Анатоль Лябедзька не змог зарэгістраваць ініцыятыўную групу па вылучэнні сябе кандыдатам у дэпутаты Менгарсавета.
Камітэт па міжнародных справах Сейма Літвы адмяніў сваё рашэнне зацвердзіць кандыдатам на пост Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь былога міністра замежных спраў Антанаса Валеніса.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што ў самыя блізкія дні будуць вырашаныя спрэчныя пытанні па пастаўках беларускіх тавараў на расейскі рынак, у прыватнасці, цукру. У адваротным выпадку, па словах Лукашэнкі, Беларусь распачне шэраг адэкватных мераў.
Беларусь пратэстуе супраць увядзення Расеяй мытных пошлін на нафту, якая пастаўляецца ў краіну, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады з сябрамі ўрада, падводзячы вынікі сваіх перамоваў з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. "Яны прапаноўваюць увесці мытныя пошліны на пастаўкі нафты. Я катэгарычна выказаўся супраць усякіх мыт", – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч бярэ непасрэдны ўдзел у выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы ў 96 раёнах, больш чым у 20 гарадах Беларусі і ў горадзе Мінску. На сённяшні дзень Аляксандр Мілінкевіч з’яўляецца сябрам ініцыятыўных груп 206 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Лідэр дэмсіл будзе асабіста збіраць подпісы за вылучэнне дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты, а пасля іх рэгістрацыі возьме ўдзел у агітацыйнай кампаніі.
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што беларускі бок па-ранейшаму выказваецца за стварэнне газатранспартнага сумеснага прадпрыемства. "Але рабіць гэта мы будзем на рынкавых умовах. Мы не можам перадаць "Газпрому" "Белтрансгаз" бясплатна, нават любую колькасць яго акцый", – адзначыў сёння Лукашэнка, каментуючы вынікі перамоваў з прэзідэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Прыродны газ будзе паступаць у Беларусь бесперабойна і ў тым аб`ёме, які неабходны для нашых спажыўцоў – насельніцтва і эканомікі. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, каментуючы вынікі нядаўніх беларуска-расейскіх перамоваў на вышэйшым узроўні ў Маскве. "Па кошце ў самы блізкі час, думаю, да канца года, адпаведныя суб`екты гаспадарання дамовяцца", – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Успех эстонских реформ определялся тем, что они были радикальнее тех, что предлагал МВФ, а неуспех российских — тем, что не велась последовательная декоммунизация и борьба с "диким капитализмом", заявил в интервью газете «КоммерсантЪ» бывший премьер-министр Эстонии Март Лаар, которому удалось не только провести в 1992-1994 году в Эстонии радикальные реформы, но и вновь стать премьером в 1999-2002 годах. Сейчас эстонская экономика — одна из самых динамичных в Европе, а Март Лаар надеется будущей весной вновь стать премьером.
Заўтра ў офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму "Салідарнасць з патрабаваннямі Аляксандра Казуліна. Новае аб акцыях пратэсту". Нагадаем, што палітвязень з 20 кастрычніка трымае галадоўку з патрабаваннем разглядзець сітуацыю ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН. У цяперашні час у знак салідарнасці з яго патрабаваннямі ў краіне галадае больш за 30 чалавек.
Праваабаронцу Кацярыну Садоўскую, якую пакаралі зьняволеньнем на два гады за абразу Аляксандра Лукашэнкі, пераводзяць у Гомельскую жаночую калёнію. Аб гэтым, як паведамляе «Радыё Свабода», стала вядома з ліста, якое жанчына даслала сваякам 9 лістапада.
На мэмарыяльным комплексе “Яма” ў мінулыя выходныя невядомыя нанесьлі свастыку і аблілі белай фарбай скульптурную кампазыцыю “Апошні шлях”. Як паведамляе “Радыё Свабода”, ля мэмарыялу раскіданыя ўлёткі ад нейкага “фронту арыйскага супраціву “Белая Русь”. Адначасова на дзьвярах Ізраільскага інфармацыйна-культурнага цэнтру ў Менску таксама з’явіліся свастыкі і антысэміцкія надпісы.
Расейскі СМІ працягваюць каментаваць сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая адбылася ў пятніцу ў Крамлю. "Напачатку гутаркі з Уладзімірам Пуціным, яшчэ ў прысутнасці прэсы, спадар Лукашэнка парадкам нерваваўся. Заканчэнне пратакольнай часткі яго ўступнай прамовы было настолькі невыразным, калі не сказаць няскладным, што нават шматдосведныя журналісты інфармагенцтваў не змаглі вылучыць са слоў беларускага кіраўніка штосьці годнае навін", – піша газета "Время новостей".
Моладзевыя актывісты Барысава нагадалі мясцовым жыхарам пра набліжэнне чарговага Дня беларускай салідарнасці. У цэнтры горада на масце была вывешаная расцяжка "16 лістапада – Дзень беларускай салідарнасці". Такім чынам барысаўчан заклікалі выказаць падтрымку сем`ям зніклых у Беларусі палітыкаў, палітычных зняволеных, усім, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
10 ноября в Москве прошла рабочая встреча президентов РФ и Беларуси Владимира Путина и Александра Лукашенко. Как пишет российское информационное гаентство «Новости», незадолго до намеченного на 28 ноября саммита СНГ главы государств обсудили вопрос взаимодействия в энергетической сфере, уже не первый месяц вызывающий серьезные разногласия в отношениях Москвы и Минска.
Сустрэча ў пятніцу прэзідэнтаў Расеі і Беларусі не была падобная на сяброўскую. Яна глядзелася хутчэй як выклік на дыван. Дзе ў якасці "выкліканага" выступіў беларускі кіраўнік. Не сакрэт, што Масква высунула цэлы шэраг непрыемных для Лукашэнкі запатрабаванняў. Нягледзячы на тое, што гутарка з Пуціным працягвалася тры з паловай гадзіны, вырашыць пытанні ў сваю карысць у Лукашэнкі не атрымалася. Зрэшты, у Прэзідэнта Расеі ў сваю – таксама, піша газета "Московский Комсомолец".
Расейскія ўрадавыя аналітыкі падрыхтавалі даклад для прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, у якім паведамляецца аб тым, што Расеі можа не хапіць газу для ўнутранага спажывання ўжо ў 2007 годзе, піша газета "Ведомости". Разам з гэтым да 2010 года дэфіцыт можа скласці 27,7 млрд кубаметраў за год. Каб прадухіліць крызіс, кіраўнікі РАТ ЕЭС і "Газпрома" у чарговы раз паспрабуюць угаварыць Пуціна адпусціць кошты на газ. Гэта немінуча прывядзе да падвышэння тэмпаў інфляцыі, так што прэзідэнта Расеі чакае няпросты выбар: паднімаць кошты напярэдадні выбараў або прадухіляць энергетычны крызіс.
У Берасьці ўлады працягваюць ціснуць на затрыманых 16 кастрычніка ўдзельнікаў акцыі, прысьвечанай Дню Салідарнасьці. Актывіста апазіцыі Віктара Клімуса выклікалі ў райаддзел міліцыі, да Кацярыны Бельскай прыходзілі дадому. Падчас сустрэч бяруць тлумачэньні. Многія даведваюцца, што ўжо да “размоваў” на іх складзеныя пратаколы аб парушэньні арт. 167-1 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі).
Учора ў аэрапорце “Мінск-2” памежнікі затрымалі Аляксандра Мілінкевіча. Лідэр дэмакратычных сілаў вяртаўся з Варшавы, дзе браў удзел у прадстаўнічай міжнароднай канферэнцыі.
У галадоўцы салідарнасці з Аляксандрам Казуліным, пачатай 30 кастрычніка прадстаўнікамі БСДП (Грамада) у Берасці, ужо прынялі ўдзел 30 чалавек. Яшчэ 25 далучацца да яе ў самы блізкі час. Аб гэтым паведаміў БелаПАН старшыня абласной структуры партыі Ігар Маслоўскі. “Штодня да нас у офіс тэлефануюць людзі і гавораць аб сваім намеры стаць удзельнікам галадоўкі салідарнасці. Мы ўключаем іх у спіс і складаем графік правядзення акцыі. Такім чынам, ланцужок галадаючых не перарываецца. Як толькі сканчае галадаць адзін чалавек, яго замяняе новы ўдзельнік акцыі. Яна будзе працягвацца датуль, пакуль галадае Аляксандр Казулін”, – распавёў І.Маслоўскі.
У пятніцу прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і прагаварыў з ім больш за чатыры гадзіны. Адмысловы карэспандэнт расейскай газеты "КоммерсантЪ" Андрэй Калеснікаў упэўнены, што час быў выдаткаваны дарэмна. Планавалася, што сустрэча працягнецца не больш за гадзіну. Але, па інфармацыі газеты, яна не скончылася і праз чатыры гадзіны, бо прэзідэнты яшчэ і вячэралі разам. "Гэта была беспрэцэндэнтна, непраўдападобна доўгая гутарка. Яе вынікам павінна была стаць альбо безумоўная капітуляцыя Аляксандра Лукашэнкі перад націскам перавышаючых сіл суперніка, альбо рашэнне аб тым, што ён прымае ўмовы ўльтыматума – як выклік", – піша вядомы журналіст.
13 ноября на заседании в Мингорисполкоме Главный санитарный врач города Федор Германович подверг критике работу соответствующих служб. Одна из проблем – неубранная опавшая листва. Столичные власти запретили ее сжигать. Для граждан установлен штраф в размере до 100 тысяч рублей, а для должностных лиц - до 700 тысяч.
От отравлений алкоголем и наркотиками в России ежегодно умирают более 90 тысяч человек. Это официальная статистика. По неофициальным данным, количество погибших гораздо больше.
Очереди грузовиков, ждущих таможенного досмотра на границе Латвии и России продолжают увеличиваться. Как сообщили РИА Новости в службе погранохраны Латвии, в понедельник на КПП "Терехово" стояло 318 грузовиков, а на КПП "Гребнево" - 846.
Неделю назад в Октябрьский РОВД Витебска поступил сигнал: на кладбище по улице 3-я Линия кто-то расстрелял медальоны на нескольких памятниках. Напомним, в Витебском районе это уже не первый случай. Подозреваемых нашли быстро. Участковый Олег Колесников вычислил, что стреляли на кладбище два друга-подростка, сообщает «КП в Беларуси». Одному из них 16 лет, другому - 13. За обоими слава трудных подростков.
На душу населения в Беларуси меньше всего банков — среди европейских стран. Между тем по осужденным банкирам мы — впереди планеты всей. Газета «Ежедневник» приводит список руководителей банков, осужденных в Беларуси за последние три года, без учета руководителей филиалов и отделов, управлений.