Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Берасці будут судзіць 10 актывістаў апазіцыі
16:35, 13/11/2006

10 актывiстаў кампанii "За свабоду", затрыманых падчас акцыi Дзень салiдарнасцi 16 кастрычнiка, атрымалi позвы ў суд. Іх абвiнавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пакаранне за гэта правапарушэнне прадугледжвае штраф у памеры ад 20 да 150 базавых велiчынь (300-2000$), адмiнiстратыўны арышт на тэрмiн ад трох да пятнаццацi сутак цi папярэджанне. Суд прызначаны на 15 лiстапада.

Нагадаем, што 16 кастрычнiка 2006г. у Берасцi адбылася акцыя "Дзень салiдарнасцi". Маладыя людзi, актывiсты грамадскiх арганiзацый i палiтычных партый стаялi са свечкамi ў руках на вул. МОПРа. Падчас акцыi былi затрыманыя 14 актывiстаў, сярод якiх прадстаўнiкi "Маладога фронту", Моладзi БНФ, "Дзедзiча", iншых арганiзацый i партый. Іх завялi ў апорны пункт мiлiцыi, перапiсалi пашпартныя дадзеныя i адпусцiлi.

11-13 лiстапада ўсiм затрыманым патэлефанавалi мiлiцыянты i запрасiлi ў Маскоўскi РАУС "для гутаркi". Замест гэтага намеснiк начальнiка ААПП Аляксандр Тарасевiч склаў на маладых людзей адмiнiстрацыйныя пратаколы за парушэнне арт. 167-1 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях РБ, то бок за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве i ўручыў позвы ў суд.

Варта адзначыць, што большасць затрыманых з`яўляецца кандыдатамi ў дэпутаты Берасцейскага гарсавета цi сябрамi iнiцыятыўных груп па зборы подпiсаў. Андрэй Шарэнда, адзiн з затрыманых, выказаў меркаванне, што дзеяннi мiлiцыянтаў выклiканы жаданнем уладаў перашкодзiць iм удзельнiчаць у выбарах праз значныя грашовыя пакараннi цi адмiнiстратыўныя арышты i запужаць маладых людзей.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: