Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сяргей Скрабец выйдзе на свабоду 15 лістапада 12:25, 13/11/2006
15 лістапада на свабоду павінен выйсці палітычны вязень Сяргей Скрабец. У гэты дзень сканчаецца тэрмін яго зняволення. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, у выпраўленчую калонію “Віцьба-3” 15 лістапада едзе яго сям’я, актывісты апазіцыі і прадстаўнікі штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, якія маюць намер сустрэць Скрабца і даведацца пра лёс Казуліна. Нагадаем, што сваякі экс-кандыдата ў прэзідэнты ўжо тыдзень не могуць датэлефанавацца да кіраўніцтва калоніі, каб даведацца пра стан здароўя палітвязня, які абвясціў 20 кастрычніка галадоўку пратэста.
Сяргей Скрабец быў асуджаны 14 лютага 2006 года па абвінавачванні ў выманьванні крэдыту ў дзяржавы і прысуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў. Сваю віну былы дэпутат не прызнаў. Праваабаронцы лічаць прысуд былому дэпутату палітычным. Як быў дэпутатам, палітык праводзіў галадоўкі пратэсту з патрабаваннем вызваліць палітвязняў і занесці змены ў выбарчае заканадаўства, а таксама з`яўляўся арганізатарам акцыі пратэсту, прысвечанай канцу 10-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў ліпені 2004 года.
У кастрычніку Сяргей Скрабец быў амніставаны і тэрмін яго пакарання скараціўся на адзін год.
З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец трымае галадоўку ў знак салідарнасці з палітычнымі патрабаваннямі Аляксандра Казуліна – разглядзець у Радзе Бяспекі ААН сітуацыю ў Беларусі.