Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў аэрапорце 10:37, 13/11/2006
Учора ў аэрапорце “Мінск-2” памежнікі затрымалі Аляксандра Мілінкевіча. Лідэр дэмакратычных сілаў вяртаўся з Варшавы, дзе браў удзел у прадстаўнічай міжнароднай канферэнцыі.
Лідэр беларускіх дэмакратычных сіл быў вызвалены толькі пасля працяглага затрымання. Памежныя службы правялі скрупулёзную праверку асабістых дакументаў палітыка. Аляксандр Мілінкевіч сцвярджае таксама, што багаж які ён атрымаў пасля праверкі дакументаў, быў дагледжаны без ягонага ўдзелу і складання адпаведных актаў.
Сам Мілінкевіч разглядае гэтае затрыманне ў звязку з апошнімі правакацыямі супраць ягоных паплечнікаў у Гродна, Магілеве, Брэсце.