Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасаду Ізраіля турбуе актывізацыя фашыстаў у Беларусі (Фота)
15:25, 13/11/2006

Амбасада Ізраіля выступіла сёння з заявай у сувязі са здзяйсненнем у Менску двух актаў вандалізму антысеміцкага характару. У канцы мінулага тыдня на фасадзе будынка, дзе размешчаны Ізраільскі інфармацыйна-культурны цэнтр, былі намаляваныя свастыкі і зробленыя надпісы "Бі жыдоў". На абеліску комплексу памяці габрэяў – ахвярам ІІ Сусветнай вайны – "Яма" – была таксама нанесеная свастыка, побач з абеліскам раскіданыя ўлёткі, якія заклікаюць да "бескампраміснай барацьбы" з "юдаізмам і масонствам – ворагамі і здраднікамі айчыны". Улёткі падпісаныя "Фронтам арыйскага супраціву Белая Русь".

"Спадзяемся, што беларускія ўлады прымуць самыя сур`ёзныя меры для выяўлення, затрымання і пакарання вінаватых. Амбасада ўжо давяла інфармацыю пра тое, што адбылося, да звесткі Міністэрства замежных спраў Беларусі. Амбасадар Ізраіля папрасіў аб тэрміновай сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў, які курыруе нашы двухбаковыя адносіны", – гаворыцца ў прэс-рэлізе амбасады.

Амбасада Ізраіля таксама спадзяецца, што беларускія сродкі масавай інфармацыі разгорнуць шырокую кампанію пратэсту супраць "падобных з`яў, недапушчальных у цывілізаваным і дэмакратычным грамадстве".






камэнтароў: 10

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: