Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч бярэ ўдзел у выбарчай кампаніі 13:44, 13/11/2006
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч бярэ непасрэдны ўдзел у выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы ў 96 раёнах, больш чым у 20 гарадах Беларусі і ў горадзе Мінску. На сённяшні дзень Аляксандр Мілінкевіч з’яўляецца сябрам ініцыятыўных груп 206 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Лідэр дэмсіл будзе асабіста збіраць подпісы за вылучэнне дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты, а пасля іх рэгістрацыі возьме ўдзел у агітацыйнай кампаніі.
На гэтым тыдні Аляксандр Мілінкевіч будзе збіраць подпісы ў Мінску, Мінскай, Магілеўскай, Гомельскай абласцях.
Аляксандр Мілінкевіч заклікаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных сіл ставіцца да выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы як да працягу прэзідэнцкай і лічыць, што – данясенне да максімальнай колькасці грамадзян праўдзівай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне і прапанаванне грамадству яснага і пазітыўнага бачання дэмакратычнымі сіламі развіцця краіны, у тым ліку і ў сферы функцыянавання камунальнай гаспадаркі – з’яляюцца галоўнымі мэтамі кампаніі “мясцовыя выбары”.