Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаму Лукашэнка куляй выляцеў з Масквы?
11:33, 13/11/2006

Сустрэча ў пятніцу прэзідэнтаў Расеі і Беларусі не была падобная на сяброўскую. Яна глядзелася хутчэй як выклік на дыван. Дзе ў якасці "выкліканага" выступіў беларускі кіраўнік. Не сакрэт, што Масква высунула цэлы шэраг непрыемных для Лукашэнкі запатрабаванняў. Нягледзячы на тое, што гутарка з Пуціным працягвалася тры з паловай гадзіны, вырашыць пытанні ў сваю карысць у Лукашэнкі не атрымалася. Зрэшты, у Прэзідэнта Расеі ў сваю – таксама, піша газета "Московский Комсомолец".

Перамовы з Прэзідэнтам Расеі не абяцалі Лукашэнку нічога добрага. Як ужо пісаў "МК", Масква патрабуе ад Менска выплачваць 85% сумы ад экспартных пошлін на нафту. Чорнае золата Расея пастаўляе ў Беларусь бязпошліна, і ў значна большых аб`ёмах, чым патрабуецца рэспубліцы. У сваю чаргу, беларусы пасля перапрацоўкі нафты “гоняць” яе ў трэція краіны. За грошы, зразумела. А ўсе прыбыткі паступаюць у беларускую казну. Зразумела, гэты факт стаў вядомы не ўчора і не сёння. Проста ў Маскве, відавочна, вырашылі істотна зрэзаць “фундатарскую дапамогу” рэжыму Лукашэнкі.

Яшчэ адно вострае пытанне – меркаванае з новага года падвышэнне кошту на газ для Беларусі. Зрэшты, гэтага падвышэння можна пазбегнуць, калі прэзідэнт брацкай рэспублікі згадзіцца прадаць “Газпрому” палову акцый “Белтрансгаза”. Але ў тым і справа, што Лукашэнка нічога не жадае прадаваць...

"Паважаны Аляксандр Рыгоравіч! Дазвольце мне вас павітаць. Я вельмі рады вас бачыць напярэдадні саміту СНД у Менску 28 лістапада. Вы яго запланавалі?" – спытаў Пуцін. На яго твары гуляла здзеклівая ўсмешка. Прэзідэнт Расеі зручна размясціўся ў крэсле і відавочна адчуваў сябе гаспадаром становішча. Чаго нельга сказаць пра Аляксандра Лукашэнку. У вачах беларускага кіраўніка застыла насцярожанае чаканне. "Так", – кіўнуў Лукашэнка. "Планаваў пагаварыць з вамі аб будаўніцтве «саюзнай дзяржавы» і па эканамічных пытаннях. У нас развіваюцца адносіны вельмі паспяхова, – працягнуў УУП, – але ёсць і пытанні".

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў цягнулася тры з паловай гадзіны, але, судзячы па адсутнасці выразных каментароў пасля яе заканчэння, ні да чаго дамовіцца ў суразмоўцаў не атрымалася.

У Беларусі аб выніках сустрэчы двух прэзідэнтаў таксама не вельмі распаўсюджваюцца. Аднак палітолагі адзначаюць адну дзіўнасць. Звычайна Лукашэнка прыязджае ў Маскву на некалькі сутак. І у гэты раз візіт быў запланаваны мінімум на два дні. І ў адзін з іх Лукашэнка павінен быў адкрыць помнік Янку Купале ў Маскве. Помнік не адкрылі, таму што, як толькі выйшаў ад Пуціна, Лукашэнка рынуўся ў аэрапорт і паляцеў назад ў Менск.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: