Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Літва шукае новую кандыдатуру на пост амбасадара ў Беларусі 14:28, 13/11/2006
Камітэт па міжнародных справах Сейма Літвы адмяніў сваё рашэнне зацвердзіць кандыдатам на пост Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь былога міністра замежных спраў Антанаса Валеніса.
Літоўскія СМІ, абапіраючыся на неафіцыйныя крыніцы інфармацыі, найболей верагодным кандыдатам на пост амбасадара Літвы ў Беларусі называюць прафесійнага дыпламата Эдміаса Багдонаса, былога дарадцу па міжнародных пытаннях прэзідэнта краіны. Яго станоўча характэрызуе Валдас Адамкус, а таксама прэм`ер-міністр Гедымінас Кіркілас.
Адзначым, што паводле літоўскіх законаў амбасадараў прызначае прэзідэнт краіны, а кандыдатуры падбірае ўрад, і сцвярджае Камітэт па міжнародных справах Сейма.