Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Перад Пуціным паўстала праблема Беларусі
10:32, 13/11/2006

У пятніцу прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і прагаварыў з ім больш за чатыры гадзіны. Адмысловы карэспандэнт расейскай газеты "КоммерсантЪ" Андрэй Калеснікаў упэўнены, што час быў выдаткаваны дарэмна. Планавалася, што сустрэча працягнецца не больш за гадзіну. Але, па інфармацыі газеты, яна не скончылася і праз чатыры гадзіны, бо прэзідэнты яшчэ і вячэралі разам. "Гэта была беспрэцэндэнтна, непраўдападобна доўгая гутарка. Яе вынікам павінна была стаць альбо безумоўная капітуляцыя Аляксандра Лукашэнкі перад націскам перавышаючых сіл суперніка, альбо рашэнне аб тым, што ён прымае ўмовы ўльтыматума – як выклік", – піша вядомы журналіст.

– Аляксандр Рыгоравіч, дазвольце вас павітаць! – сказаў прэзідэнт Расеі прэзідэнту Беларусі, які вельмі дзіўна ўвайшоў у Прадстаўніцкі кабінет.

Аляксандр Лукашэнка стаяў за дзвярыма і, як толькі яна прыадчынілася, зрабіў некалькі паспешных крокаў насустрач расейскаму прэзідэнту, які выйшаў з дзвярэй насупраць, а потым, нібы схамянуўшыся, што ўсе ўбачаць, як ён прыспешыўся, Аляксандр Лукашэнка збіў крок і паспрабаваў перайсці на даволі-такі самавітую хаду, з-за чаго яго ногі сталі нібы заплятацца. Правую руку Аляксандр Лукашэнка, як быццам так і не вырашыўшы, куды яе дзець, раптам засунуў глыбока пад пінжак паміж другім і трэцім яго гузікамі, ці то капіюючы сваіх вялікіх папярэднікаў, да якіх яму яшчэ трэба зрабіць крок, ці то проста вырашыўшы пачасацца.

Увогуле, я даўно не бачыў, каб чалавек так хваляваўся.

– Дазвольце мне вас павітаць, – сказаў прэзідэнт Расеі. – Я вельмі рады вас бачыць напярэдадні саміта СНД у Менску. 28 лістапада вы яго запланавалі?

– Так, – змрочна пацвердзіў спадар Лукашэнка.

Змрочнасць гэтая тлумачылася адной простай акалічнасцю. Ён жа як ніхто іншы ведаў, чаму сарваўся саміт СНД у Менску, запланаваны спачатку на сярэдзіну кастрычніка. Ён ведаў, што да гэтага прывялі клопаты расейскага МЗС і некаторых высокапастаўленых супрацоўнікаў Крамля, якія пажадалі застацца невядомымі.

Зрэшты, судзячы па нервовай і нават істэрычнай рэакцыі спадара Лукашэнкі на нават выпадковы ўспамін іх прозвішчаў, у іх гэта не атрымалася.

Спадар Лукашэнка распачаў такія ж беспрэцэндэнтныя намаганні, каб саміт усёткі правесці. Відавочна, што менавіта гэтыя намаганні, якія паказалі, як яму насамрэч трэба, каб лідэры СНД сабраліся ў яго ў краіне, ад яго і патрабаваліся. І Уладзімір Пуцін, і прэзідэнт Казахстана Нарсултан Назарбаеў згадзіліся сустрэцца ў Менску гэтак жа раптоўна, як і адмовіліся, – а ў астатніх і не пыталі.

Такім чынам пытанне, на які дзень запланаваў саміт Аляксандр Лукашэнка, было, з аднаго боку, актам міласэрнасці па дачыненні да яго, я з другога – беларускі кіраўнік не мог не заўважыць у ім бонусных здзекаў.

– Я бы сапраўды хацеў з вамі абмяняцца меркаваннямі аб тым, як ідзе падрыхтоўка да саміту, – вымавіў спадар Пуцін, разумеючы, што Аляксандр Лукашэнка ўбачыць у папярэдніх словах менавіта той сэнс, які расейскі прэзідэнт у іх укладваў.

Акрамя таго, ён вырашыў, мабыць, зноў падбадзёрыць калегу, які ўжо зусім замаркоціўся напярэдадні перамоваў, падчас якіх акрамя доўгачаканага перахода Беларусі на новы кошт на расейскі газ павінны былі абмяркоўвацца і іншыя праблемы, што ўзніклі ў сувязі з прынятым, па інфармацыі Ъ, прыкладна паўгода таму ў Крамлю рашэннем аб паступовым здыманні Беларусі з сістэмнага расейскага забеспячэння.

Рашэнне было прынятае спадаром Пуціным, зрэшты, не ад добрага жыцця, а таму, што ён, мабыць, вырашыў, што больш ніякіх перамоўных рэсурсаў у яго ў адносінах з калегам з Беларусі не засталося, а чалавечага даверу да яго і раней не было.

– Ёсць пытанні, якія патрабуюць уважлівага разгляду, у тым ліку і на нашым узроўні,– сказаў спадар Пуцін, і гэта было адзінае, што ён сабе дазволіў пры журналістах.

Падчас гэтых “публічных слуханняў” ён ні слова не сказаў, напрыклад, пра тое, што аб’ёмы расейскай нафты, што пастаўляецца ў Беларусь, значна перавышаюць запатрабаванні брацкай рэспублікі і што гэтая нафта, якую Беларусь атрымоўвае бязпошлінна, патрэбна ёй для рээкспарту ў трэція краіны па сусветных коштах. Як стала вядома, прэзідэнт Расеі абмяркоўваў гэтую праблему ўчора на перамовах. Кіраўнік Беларусі, зрэшты, не лічыў гэта наогул ніякай праблемай, і яго прыйшлося пераконваць, што яна існуе.

Спадар Пуцін меў намер усёткі абмеркаваць і праблему стварэння сумеснага газатранспартнага прадпрыемства на аснове “Белтрансгаза”. Гутарка, як вядома, ідзе фактычна аб тым, каб “Газпром” атрымаў кантрольны праект гэтага ўсё яшчэ прывабнага прадпрыемства.

Гэта значыць спадар Пуцін, магчыма, дагэтуль гатовы не толькі размаўляць з Аляксандрам Лукашэнкам, але і дамаўляцца таксама. У якасці жэсту добрай волі яму па-ранейшаму неабходны "Белтрансгаз". Ён пайдзе да канца, калі не атрымае яго. Сапраўды гэтак жа ён гатовы ісці да канца, калі атрымае, гэта значыць аж да стварэння “саюзнай дзяржавы”.

Лукашэнка прызнаў, што перад двума лмдэрамі шмат невырашаных задач.

– Нам трэба будзе вырашыць Дзяржаўны савет («саюзнай дзяржавы» – Ъ), – сказаў ён.

Ці не ў сэнсе «прыкончыць»?

– Таксама хацеў, адкрыта скажу вам, параіцца з вамі па шэрагу міжнародных праблем, якія сёння паўстаюць перад Беларуссю і якія нам трэба будзе вырашаць, – вымавіў ён.

Гэтым разам ён, здаецца, вельмі хацеў сказаць "вам", але проста не вырашыўся. Зрэшты, наўрад Расея без "Белтрансгаза" у кішэні будзе дапамагаць Беларусі і асабіста спадару Лукашэнку выйсці з міжнароднай ізаляцыі, у якой ён і яго краіна знаходзяцца не першы месяц і нават год.

– Вы памятаеце, што мы дамаўляліся ў Сочы, – працягнуў Лукашэнка, – што калі ўрады не вырашаць шэраг нейкіх пытанняў і пакінуць іх нам на разгляд, то мы іх аб`яднаем у групы і разгледзім на сваім узроўні.

Відавочна, што ўрады не справіліся са сваёй задачай, інакш спадар Лукашэнка не працягнуў бы:

– У нас атрымалася чатыры-пяць такіх блокаў пытанняў, якія мы з вамі павінны абмеркаваць і калі не вырашыць, бо там шэраг суб`ектаў датычыцца гаспадарчых пытанняў, то даць ім нейкі імпульс да вырашэння гэтых пытанняў. Таму ў прынцыпе мы па розныя бакі рыхтаваліся, але прыйшлі да адной і той жа павесткі дня.

Планавалася, што сустрэча працягнецца не больш за гадзіну. Але, па інфармацыі Ъ, яна не скончылася і праз чатыры гадзіны, бо прэзідэнты яшчэ разам вячэрылі.

Гэта была беспрэцэндэнтна, непраўдападобна доўгая гутарка. Яе вынікам павінна была стаць альбо безумоўная капітуляцыя Аляксандра Лукашэнкі перад націскам перавышаючых сіл суперніка, альбо рашэнне аб тым, што ён прымае ўмовы ўльтыматума – як выклік.

Фота "КоммерсантЪ"

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: