Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея не атрымае «Белтрансгаз» бясплатна 13:29, 13/11/2006
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што беларускі бок па-ранейшаму выказваецца за стварэнне газатранспартнага сумеснага прадпрыемства. "Але рабіць гэта мы будзем на рынкавых умовах. Мы не можам перадаць "Газпрому" "Белтрансгаз" бясплатна, нават любую колькасць яго акцый", – адзначыў сёння Лукашэнка, каментуючы вынікі перамоваў з прэзідэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Лукашэнка лічыць, што ў беларускага і расейскага бакоў да канца года атрымаецца дамовіцца аб кошце на газ для Беларусі ў 2007 годзе і адносіць рашэнне гэтых праблем да кампетэнцыі суб`ектаў гаспадарання. Лукашэнка заявіў, што "мы не абмяркоўвалі пэўны кошт газу". "Гэта не наша пытанне. Гэта пытанне суб`ектаў гаспадарання", – сказаў кіраўнік Беларусі. Па яго словах, "мы будзем зыходзіць з таго, што кошт павінны быць дамоўны: як дамовяцца "Газпром" і "Белтрансгаз", такім кошт і будзе".
Разам з тым Лукашэнка падкрэсліў, што "мы за роўныя ўмовы, мы павінны працаваць на тых жа прынцыпах, як і на сённяшні дзень".
Беларускі кіраўнік заявіў, што ацэнка "Белтрансгаза", якая праводзіцца сёння, "будзе асноўным пунктам адліку ў перамовах аб кошце на "Белтрансгаз".
А.Лукашэнка паведаміў, што ён паінфармаваў, прэзідэнта Расеі аб тым, што "чэшская газатранспартная сістэма, якая значна меншая за "Белтрансгаз". Была прададзеная за 5,5 млрд даляраў". "Наш "Белтрансгаз" значна большы, а гэта пад 10-12, а па некаторых ацэнках, пад 17 млрд даляраў", – сказаў А.Лукашэнка. Разам з гэтым ён яшчэ раз пацвердзіў, што вынікі ацэнкі "Белтрансгаза" нідэрландскім банкам з`явяцца толькі зыходным пунктам у перамовах аб кошце на "Белтрансгаз".
А.Лукашэнка таксама паведаміў, што падчас сустрэчы з У.Пуціным ён выказаўся "супраць інсінуацый па кошце на газ у 200 даляраў і гэтак далей". "У.Пуцін запэўніў мяне, што мы (расейскі бок – "ІФ") такога кошту не называлі", – сказаў А.Лукашэнка.
Па яго словах, падчас перамоваў "мы будзем настойліва патрабаваць, каб умовы засталіся такія, як сёння". "У адваротным выпадку, я сказаў прэзідэнту Расеі, мы не будзем мець магчымасці заплаціць такія грошы".
Лукашэнка заявіў, што "прыродны газ у Беларусь будзе пастаўляцца бесперабойна і ў неабходных аб`ёмах. А па кошце да канца года суб`екты гаспадарання дамовяцца", – адзначыў А.Лукашэнка.
Па яго словах, кіраўніцтва "Белтрансгаза" вядзе перамовы з "Газпромам" "у правільным ключы". "Кіраўнік "Газпрома" Мілер прэтэнзій да беларускага боку не прад`яўляе", – адзначыў прэзідэнт Беларусі, спасылаючыся на перамовы з прэзідэнтам Расеі У.Пуціным, да якіх па тэлефоннай сувязі быў падключаны старшыня кіравання ААТ "Газпром".