Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У менскім тралейбусе працяла токам 11-гадовую дзяўчынку 16:47, 13/11/2006
Чарговае надзвычайнае здарэнне у сталічным транспарце. Як паведамляе тэлеканал СТВ, гэтымі днямі падчас выхаду з тралейбуса працяла токам адзінацаццігадовую дзяўчынку. Пацярпелая дастаўленая ў лякарню. Па словах медыкаў, яе стан здавальняючы. Гэта ўжо не першы выпадак няспраўнасці электасістэм сталічных тралейбусаў. У мінулым годзе ад удару токам памерла 17-гадовая студэнтка.
У Міністэрстве транспарта і камунікацый раней заяўлялі, што мерапрыемствы па падвышэнні электрабяспекі тралейбусаў выкананыя ў поўным аб`ёме. Там жа паведамілі, што ўцечку электратоку ў тралейбусах правяраюць падчас тэхабслугоўвання, а таксама дадаткова падчас выезду транспарта з дэпо. Аднак рухомы склад гарадскога электартранспарта вельмі зношаны. Больш за 60% тралейбусаў і трамваяў выпрацавалі свой рэсурс і патрабуюць змены.
Разам з тым, Мінстранс прымае меры па падвышэнні электрабяспекі тралейбусаў. Адмыслоўцы прадпрыемства і прыборабудаўнічага завода распрацоўваюць мадэль "чорнай скрыні" для тралейбусаў. У выпадку ўцечкі току такі прыбор пакажа велічыню яго перавышэння і месца, дзе гэта адбылося. Мяркуецца, што ўсталёўваць іх пачнуць у наступным годзе.