Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Масавая бойка ля аўташколы «Атлант»
17:21, 14/11/2006

Раніцай 14 лістапада адбыўся канфлікт паміж жадаючымі навучыцца кіраванню аўтамабілем і супрацоўнікамі аўташколы "Атлант", што па вуліцы Шаранговіча ў Менску.

Вось што распавяла "Інтэрфаксу" відавочца здарэння Вольга: "Калі тэлефануеш у гэтую аўташколу, аўтаадказчык паведамляе вам, што спісы навучэнцаў у будучым лютым складаюцца 14 лістапада з 8.30. Акрамя таго, "для атрымання дадатковай інфармацыі" даецца мабільны нумар тэлефона. Я патэлефанавала па ім, і мужчына пацвердзіў мне, што прыходзіць трэба сапраўды ў 8.30. Аднак я зайшла ў гэтую аўташколу, і ахоўнік намякнуў мне, што прыходзіць лепш да 6.00".

Верагодна, такі "намёк" ахоўнік зрабіў не толькі суразмоўніцы "Інтэрфакса", бо да 6.00 ля аўташколы сабралася больш за 200 чалавек, жадаючых патрапіць у запаветныя спісы. Але супрацоўнік аўташколы, які выйшаў да народа, ужо праз дзве гадзіны складання спісу паведаміў, што засталося толькі некалькі месцаў. І большасць з тых, хто прыйшоў. так і засталіся "незапісанымі".

Зразумела, што гэтая навіна не магла спадабацца патэнцыйным аўтааматарам. Далей, па словах Вольгі, "хтосьці з абураных грамадзянаў выхапіў з рук супрацоўніка аўташколы спісы і знішчыў іх". Была нават выкліканая міліцыя, нарад якой, праўда, усяго толькі абмежаваўся выхаваўчай гутаркай. У выніку сталі складаць новыя спісы.

"Разумеючы, што зноў можна застацца за бортам, людзі сталі ледзь не па галовах лезці. Ціскатня жудасная, бойкі. Жах!", – гаворыць суразмоўніца агенцтва.

Як сцвярджае Вольга, большасць з тых, хто мерзнуў на вуліцы з 6-ці раніцы дзеля таго, каб патрапіць ў запаветны спіс, давялося ўсё ж пайсці ні з чым.

Па меркаванні аўтааматараў, узнікненне падобных канфліктных сітуацый звязана са скарачэннем колькасці менскіх аўташкол. Як вядома, у цяперашняе лета каля 7% беларускіх аўташкол былі пазбаўленыя ліцэнзіі падчас перарэгістрацый. (На 1 студзеня 2006 у сталіцы працавала 449 аўташколы).

У першым паўгоддзі 2006 арганізацыямі розных форм уласнасці ў Беларусі падрыхтавана і перападрыхтавана 64845 кіроўцаў. У тым ліку ў катэгорыі "В"– 43308, катэгорыі "С" – 7886, "ВС" – 7030, "Д" – 2719, "Е" – 2979.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: