Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея прапаноўвае за «Белтрансгаз» 1,5-2 мільярда даляраў 10:39, 14/11/2006
Расейскі бок гатовы прапанаваць за ўвесь "Белтрансгаз" 1,5-2 млрд. даляраў ЗША. Пра гэта паведамляе ў аўторак газета "Коммерсантъ" са спасылкай на крыніцу, "якая ўдзельнічала ў перамовах па газе". Разам з гэтым новы кошт, агучаны Аляксандрам Лукашэнкам падчас нарады ў Меснку 13 лістапада, крыніца назвала "абсурдным": "За $17 млрд. нам нічога не трэба. $1,5-2 млрд. за ўвесь "Белтрансгаз" – у гэтых рамках мы гатовыя таргавацца".
У панядзелак А.Лукашэнка заявіў, што падчас перамоваў у Маскве 10 лістапада прадставіў прэзідэнту Расеі афіцыйную беларускую пазіцыю: кошт ААТ "Белтрансгаз" будзе вызначаны па выніках перамоваў, а не па выніках ацэнкі галандскага банка. Па словах беларускага кіраўніка, "Белтрансгаз" можа каштаваць ужо не 5 млрд. даляпаў, "а значна даражэй, прыкладна ў два разы, пад 10 млрд. даляраў з лішкам, а то і 12 млрд. даляраў". "Некаторыя адмыслоўцы і да 17 млрд. даляраў ацэньваюць сёння "Белтрансгаз", – сказаў А.Лукашэнка. Разам з гэтым ён спаслаўся на тое, што чэшская газатранспартная сістыма, якая меншая за беларускую, была прададзеная за 5,5 млрд. даляраў.
"На сайце нямецкай газеты RWE Transgas Net распавядаецца, што ў 2002 годзе RWE Gas набыла ў фонду дзяржуласнасці Чэхіі 96,9% акцый чэшскай газатранспартнай кампаніі Transgas за 4,1 млрд. еўра. У яе ўваходзяць 3,6 тыс. км газаправодаў, 6 кампрэсарных станцый і 6 падземных сховішчаў газу (ПСГ) на 2 млрд. кубаметраў. Беларуская сістэма магістральных газаправодаў сапраўды ўдвая большая. У ААТ "Белтрансгаз" уваходзяць 7,1 тыс. км магістральных газаправодаў-адводаў, 6 кампрэсарных станцый і 2 ПСГ ёмістасцю 1 млрд. кубаметраў. Балансавы кошт "Белтрансгаза" $750 млн", – адзначае "Коммерсантъ".
У Крамлю і "Газпроме" вынікі сустрэчы кіраўнікоў двух краін афіцыйна не каментуюць. Па словах крыніцы "Коммерсанта" у адміністрацыі расейскага прэзідэнта, нейкія ацэнкі могуць з`явіцца 28 лістапада ў рамках саміта СНД у Менску.