Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч сустракаецца з выбарцамі ў Бабруйску
15:28, 14/11/2006

Сёння ў Бабруйску лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч пачаў збор подпісаў за вылучэнне мясцовых актывістаў дэмруху кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў.

На гэтым тыдні Аляксандр Мілінкевіч будзе збіраць подпісы таксама ў Мінску, Мінскай, Магілеўскай, Гомельскай абласцях. Агулам Аляксандр Мілінкевіч бярэ непасрэдны ўдзел у выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы ў 96 раёнах, больш чым у 20 гарадах Беларусі і ў горадзе Мінску. На сённяшні дзень Аляксандр Мілінкевіч з’яўляецца сябрам ініцыятыўных груп 206 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл будзе асабіста збіраць подпісы за вылучэнне дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты, а пасля іх рэгістрацыі возьме ўдзел у агітацыйнай кампаніі.

Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што да выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы неабходна ставіцца як да працягу прэзідэнцкай і лічыць, што – данясенне да максімальнай колькасці грамадзян праўдзівай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне і прапанаванне грамадству яснага і пазітыўнага бачання дэмакратычнымі сіламі развіцця краіны – з’яўляюцца галоўнымі мэтамі кампаніі “мясцовыя выбары”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: