Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Анжаліку Борыс дапытвалі ў КГБ больш за чатыры гадзіны
13:04, 14/11/2006

Старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс учора была на першым допыце ў гарадзенскай абласной управе КГБ. Яна зьяўляецца сьведкай у крымінальнай справе аб кантрабандзе наркотыкаў, якую Галоўная рада СПБ назвала “палітычнай правакацыяй”. Як паведамляе “Радыё Свабода”, допыт працягваўся больш за чатыры гадзіны.

Спачатку да Анжалікі Борыс не хацелі дапусьціць адваката, і яна адмовілася адказваць на пытанньні. Тады адвакат Уладзімір Кісялевіч быў дапушчаны на допыт. Пасьля гэтага старшы сьледчы па асабліва важных справах маёр Віктар Ражко заявіў, што яны хочуць здымаць допыт на відэа. Спадарыня Борыс не пагадзілася, сказаўшы, што раней неаднойчы такія відазапісы выкарыстоўвала потым беларускае тэлебачаньне ў сваіх фільмах.

Аднак відэакамэру ўключылі, і Анжаліка Борыс адмовілася гаварыць. Яна такім чынам дамаглася, каб яе перасталі здымаць. Сьледчага цікавіла шырокае кола пытаньняў, у тым ліку — дзейнасьць Саюзу палякаў, яго фінансаваньне, кантакты за мяжой.

Анжаліка Борыс адмовілася падпісваць паперу аб тым, што яна ня будзе распавядаць пра зьмест допытаў па-за сьценамі КГБ.

У першай палове дня на допыце ў КГБ быў кіроўца спадарыні Борыс Анджэй Лісоўскі, у машыне якога знайшлі наркотык. Яшчэ раней ён быў названы падазраваным у гэтай крымінальнай справе. Учора ў яго ўзялі падпіску аб нявыезьдзе і забралі пашпарт. Але спадар Лісоўскі адмовіўся даць падпіску аб тым, што ён ня будзе разгалошваць зьмест допытаў.

29 кастрычніка на КПП “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы аўтамабіль Audi, што належыць Анджэю Лісоўскаму і якім ён кіраваў. У машыне былі двое пасажырак, адна зь якіх — Анжаліка Борыс.

Мытнікі знайшлі ў аўтамабільным люстэрку невядомы парашок, які потым аказаўся гераінам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: