Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Берасьці будуць судзіць 6 актывістаў апазіцыі
15:55, 14/11/2006

Па ўдакладненай iнфармацыi заўтра, 15 лiстапада, у 10-00 адбудзецца суд над шасцю актывiстамi дэмакратычнага руху Берасця. Іх абвiнавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыi на Дзень салiдарнасцi з палiтычнымi вязнямi, якая адбылася 16 кастрычнiка ў цэнтры горада. Маладым людзям пагражае штраф ад 300 да 2000$ цi адмiнiстрацыйны арышт тэрмiнам ад 3 да 15 сутак.

Адзiн з актывiстаў Андрэй Шарэнда звярнуўся да берасцейскай моладзi з заклiкам прыйсцi ў суд, каб падтрымаць людзей, якiя змагаюцца за нашу свабоду:

- Усiх, хто ўдзельнiчаў у берасцейскiх флэш-мобах, усiх, хто падтрымлiвае тое, што мы робiм, мы заклiкаем прыйсцi ў 10 ранiцы ў суд Маскоўскага раёна г. Берасця каб выказаць салiдарнасць з людзьмi, якiх судзяць за iх перакананнi.

Ад iмя Берасцейскай гарадской арганiзацыi Партыi БНФ з адпаведнай заявай выступiў яе старшыня Дзмiтрый Шыманскi:

- Мы безумоўна асуджаем палiтычны пераслед маладых актывiстаў дэмакратычнага руху i расцэньваем заўтрашнi суд як спробу ўладаў запужаць маладое пакаленне берасцейцаў i адбiць у iх жаданне ўдзельнiчаць у мiрных акцыях пратэста супраць беззаконня, якое творыць улада ў нашай краiне. Я заклiкаю ўсiх неабыякавых жыхароў Берасця прыйсцi на суд, каб выказаць салiдарнасць з маладымi людзьмi. На жаль, у Беларусi ў любы дзень на лаве падсудных можа апынуцца кожны з нас. Выстаяць i перамагчы гэты рэжым мы зможам толькi тады, калi будзем разам, калi будзем салiдарны з тымi, каго незаконна пераследуюць i кiдаюць у турмы. Дык будзьма салiдарнымi!

Нагадаем, што судовае паседжанне адбудзецца ў Судзе Маскоўскага раёна г. Берасця (вул. Леванеўскага, 1, чацвёрты паверх) 15 лiстапада ў 10-00.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: