Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сябры БРСМ выходзяць на акцыі пратэсту 11:02, 14/11/2006
У суботу, 11 лістапада, у парке Дружбы народаў на плошчы Бангалор мітынгавалі каля 50 чалавек. Гэта жыхары недабудаванага дома па вуліцы Громава, 31. Большасць незадаволеных – сябры БРСМ.
Будаўніцтва жылога дома ў 1999 годзе распачаў Рэспубліканскі цэнтр моладзевага будаўніцтва, які знаходзіўся пад патрантажам тагачаснага Беларускага патрыятычнага саюза моладзі (БПСМ). Дом абяцалі здаць у эксплуатацыю праз год-два. Прайшло ўжо сем год, але засялення людзі так і не дачакаліся.
– Мы заплацілі па некалькі дзесяткаў тысяч даляраў, але кватэр нават не бачылі, – наўзахваткі скардзіліся жыхары карэспандэнту «КП в Беларуси». – У БРСМ ад нашых праблем адхрышчваюцца, маўляў, мы тут ні пры чым. А службоўцы з раённага ўпраўлення па камунальным будаўніцтве бяздзейнічаюць. У гэты час наш новы дом развальваецца. Батарэі гніюць і прарываюцца, сцены трэскаюцца, падваконнікі адслойваюцца. Нашы дзеці выраслі, і ім няма дзе жыць. Мы патрабуем звярнуць увагу на нашу праблему, бо дом будаваўся па прэзідэнцкай праграме.