Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зміцера Дашкевіча накіруюць у Жодзінскі следчы ізалятар 18:03, 14/11/2006
15 лістапада моладзевы лідэр Зміцер Дашкевіч будзе накіраваны ў Жодзінскі следчы ізалятар. Да гэтага Дашкевіч два месяцы ўтрымоўваўся ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску. “Пакуль прысуд Дашкевічу не ўступіў у сілу. Зараз разглядаецца касацыя на прысуд. Такім чынам, вынікаў разгляду палітвязень будзе чакаць у Жодзіна, а потым яго могут перавесці ў выпраўленчую калонію”, -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Лідэра "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча суд Кастрычніцкага раёна Менска прысудзіў да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд моладзеваму лідэру падчас зачыненага для грамадскасці працэса вынесла намеснік старшыні суду Кастрычніцкага раёна Ала Булаш. Маладога актывіста абвінавацілі ў парушэнні ар.193 – "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".
Нагадаем, што па артыкуле 193 КК РБ ужо асуджаныя актывісты грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі "Партнёрства". У зняволенні зараз знаходзяцца актывісты "Партнёрства" Цімафей Дранчук і Мікалай Астрэйка, якіх суд прысудзіў да аднаго і двух гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
Артыкул "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі" з`явіўся ў Крымінальным кодэксе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Па меркаванні назіральнікаў, выключна для ціску на грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў.
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная Амністыя” прызнае Зміцера Дашкевіча Вязнем сумлення.