Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дырэктар гімназіі, дзе вучыцца ўнучка Лукашэнкі, асуджаны на 8 гадоў 16:33, 14/11/2006
14 лістапада судом Кастрычніцкага раёна Менска Алег Бадалаў – дырэктар сталічнай гімназіі № 16, дзе вучыцца ўнучка А.Лукашэнкі, – прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару).
Суддзя Соф`я Пракаповіч прызначыла яму пакаранне ў выглядзе васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады на працягу пяці год, з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі строгага рэжыму.
Тэрмін пакарання А.Бадалаву будзе вылічацца з 28 чэрвеня 2006 года – з моманту, калі ён быў затрыманы праваахоўнымі органамі. Прысуд суду можа быць абскарджаны на працягу 10 сутак.
Алег Бадалаў абвінавачваўся ў атрыманні хабару ў 4 тыс. еўра, нагадвае БелаПАН.