Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасада Беларусі ў Варшаве ігнаруе галадоўнікаў 18:21, 14/11/2006
У Варшаве працягваецца галадоўка салідарнасці з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, палітвязнем Аляксандрам Казуліным. Некалькі дзён удзельнікі галадоўкі прыходзілі да амбасады Беларусі ў Варшаве – з бел-чырвона-белымі сцягамі і транспарантамі. Сёньня ўпершыню ад пачатку эстафэтнай галадоўкі было вырашана не ісьці да будынку амбасады. За ўвесь час акцыі ніхто з супрацоўнікаў амбасады да галадоўнікаў ня выйшаў.
“Ніколі ніхто не выходзіў, нічога не пытаў. Раней мы пісалі звароты, напрыклад, у Канстытуцыйны суд – спадзяемся, што амбасада перадало іх па адрасе, але тут ніхто гэтым не цікавіцца. Палякі падыходзяць, пытаюцца, падтрымліваюць, а з амбасады ніколі ніхто не выйшаў”, -- паведаміў "Радыё Свабода" ініцыятар акцыі Ігар Крыштон.