Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прафсюзным лідэрам адмовілі ў рэгістрацыі 12:39, 14/11/2006
Лідэрам незалежнага прафсазнага руху Аляксандру Бухвоставу і Генадзю Фядынічу адмоўлена ў рагістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні іх кандыдатамі ў дэпутаты Менгарсавета. У абодвух выпадках улады дзейнічалі ідэнтычна.
У ініцыятыўных групах было знойдзена “слабое звяно” – гэта студэнты сталічных вну, якія згадзіліся прыняць удзел у зборы подпісаў. “Іх паставілі перад выбарам – альбо праца ў ініцыятыўнай групе, альбо пазбаўленне інтэрнатаў і адлічэнне з вну”, – распавёў “Беларускаму партызану” Г.Фядыніч. Разам з гэтым, па яго словах, улады адрэагавалі “вельмі аператыўна”: дакументы на рэгістрацыю былі здадзеныя ў выбарчыя камісіі ўвечар 8 лістапада, а ціск на студэнтаў пачаўся ўжо з раніцы 9 лістапада.
Г.Фядыніч лічыць, што ўлады абралі тактыку “кропкавага адхілення ад выбарчай кампаніі ключавых фігур дэмакратычнага руху”.