Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч: «Ствараем настрой салідарнасці»
19:15, 14/11/2006

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч правёў гэты дзень у Бабруйску - сабраў на тэрыторыі былой вайсковай часткі подпісы за дэмакратычных актывістаў, сустрэўся з моладдзю, мясцовай прэсай і наведаў раённы выканкам, дзе заверыў сабраныя подпісы.

Ацэньваючы вынікі візіта ў Бабруйск, Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што падобныя паездкі ствараюць неабходны сёння настрой салідарнасці і ўзаемадапамогі:

- Мэта маіх паездак у рэгіёны не толькі дапамагчы мясцовым актывістам сабраць подпісы за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты. Сёння не менш важна ствараць настрой салідарнасці і ўзаемадапамогі ў дэмакратычным руху. А таксама паказаць жыхарам гарадоў і вёсак, якія жывуць у самых звычайных раёнах, дамах і кватэрах, што мы не баімся размовы з імі, вострых пытанняў, ведаем адказы на іх, маем свой погляд на развіццё рэгіёнаў і краіны, - сказаў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл.

На неабходнасць актыўнай працы ў рэгіёнах краіны звярнуў увагу і дэпутат Бабруйскага гарадскога Савета Алесь Чыгір, які і запрасіў Аляксандра Мілінкевіча ў Бабруйск:

- Прыезд Аляксандра Мілінкевіча ў Бабруйск будзе яшчэ шмат дзён абяркоўвацца ў горадзе. Сёння беларускія рэгіёны пачуваюць сябе кінутымі апазіцыяй. Таму, кожны прыезд беларускага палітыка становіцца падзеяй і для жыхароў і для мясцовых актывістаў. Тым больш калі прыязджае агульнанацыянальны лідэр. Падобныя прыезды падштурхоўвае нас да актыўнай дзейнасці, - падкрэсліў Алесь Чыгір.

На гэтым тыдні Аляксандр Мілінкевіч працягне выезды ў рэгіёны. Ён будзе збіраць подпісы ў Мінскай, Магілеўскай і Гомельскай абласцях. Агулам Аляксандр Мілінкевічбярэ непасрэдны ўдзел у выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы ў 96 раёнах, больш чым у 20 гарадах Беларусі і ў горадзе Мінску. На сённяшні дзень Аляксандр Мілінкевіч з’яўляецца сябрам ініцыятыўных груп 206 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: