Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пікет салідарнасці з палітвязнямі каля Дома ўрада 13:50, 14/11/2006
Беларускія сацыял-дэмакраты паспрабавалі правесці ў цэнтры Менска пікет у знак салідарнасці з палітвязнямі. Каля 12.00 актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) з Барысава Алесь Абрамовіч і сябар Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Алесь Гаўрусеў выйшлі да Дому ўрада на плошчу Незалежнасці з плакатамі “Свабоду Казуліну і іншым палтвязням”, “Свабоду Дашкевічу і Севярынцу”.
У пікетчыкаў атрымалася прастаяць менш за хвіліну. Ахоўнікі, якія падыйшлі да Дому ўрада, канфіскавалі плакаты, але не сталі затрымоўваць удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі.
У гутарцы з журналістамі А.Абрамовіч заявіў, што падобныя акцыі салідарнасці будуць працягвацца аж да вызвалення палітвязняў.
Нагадаем, што за аналагічную акцыю 26 кастрычніка каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі А.Абрамовіч быў арыштаваны на 15 сутак.