Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадар Ізраіля: «Разглядаць акты вандалізму як выхадку падлеткаў – не самы эфектыўны падыход»
16:41, 14/11/2006

Крымінальная справа па факце апаганення невядомымі асобамі мемарыяла ахвярам Халакоста "Яма" узбуджаная ва УУС Цэнтральнага раёна Менска. Як мы ўжо паведамлялі, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі адмовіўся пачынаць расследаванне па факце апаганення мемарыяла. У КДБ лічаць, што апаганенне помніка было выраблена малалетнімі хуліганамі, бо ў Камітэце нічога не ведаюць аб арганізацыю "Фронт арыйскага супраціву "Белая Русь", чые ўлёткі былі знойдзеныя на месцы інцыдэнту. Сітуацыю пракаментаваў амбасадар Ізраіля ў Менску Зееў Бэн-Ар’е.

Мемарыял размешчаны па вуліцы Мельнікайтэ, дзе 2 сакавіка 1942 года фашысты знішчылі пяць тысяч вязняў Менскага гета. На абеліску невядомыя нанеслі белай фарбай свастыку памерам прыкладна 35 на 35 сантыметраў, а таксама выпацкалі белай фарбай некалькі фігур бронзавай скульптурнай кампазіцыі "Апошні шлях", якая размешчаная ўздоўж прыступак, што вядуць да цэнтра мемарыяла. За абеліскам і на алеі Праведнікаў народаў свету, якая ўваходзіць у склад мемарыяла, былі знойдзеныя дзве ўлёткі, якія заклікаюць да "бескампраміснай барацьбы" пры дапамозе "прамога дзеяння" з "юдаізмам і масонствам – ворагамі і здраднікамі Айчыны". Улёткі падпісаныя "фронтам арыйскага супраціву "Белая Русь".

Акрамя таго на фасадзе будынку па вуліцы Уральскай у Партызанскім раёне Менска, дзе размешчаны Ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтр пры амбасадзе Ізраіля ў Беларусі, былі намаляваныя свастыкі і зробленыя надпісы "Бі жыдоў".

У інтэрв’ю БелаПАН амбасадар Ізраіля ў Беларусі Зееў Бэн-Ар’е паведаміў, што прадстаўнікі цэнтра выклікалі супрацоўнікаў міліцыі, якія зафіксавалі тое, што адбылося, і засведчылі ў тым, што факт апаганення будынка будзе расследвацца.

Па словах дыпламату, у другой палове дня 14 лістапада павінна адбыцца яго сустрэча з намеснікам міністра замежных спраў Віктарам Гайсенкам.

"Сёння я прачытаў у інтэрнэце паведамленне аб тым, што КДБ не мае інфармацыі аб "фронце арыйскага супраціву "Белая Русь", лічыць факты апаганення хуліганскай выхадкай падлеткаў і не збіраецца ўдзельнічаць у расследаванні гэтых інцыдэнтаў. Я ні ў якой меры не жадаю ўмешвацца ў размеркаванне абавязкаў праваахоўных органаў у Беларусі па расследаванні таго, што адбылося. Аднак лічу не самым плённым і эфектыўным падыходам разглядаць як выхадку падлеткаў два адначасовых акты вандалізму: супраць дыпламатычнага аб`екта – Ізраільскага культурна-інфармацыйнага цэнтра пры амбасадзе Ізраіля, а таксама супраць асноўнага мемарыяла ахвярам Халакоста", – падкрэсліў амбасадар.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: