Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Правабаронца Алег Воўчак абвясціў галадоўку салідарнасці з Казуліным 14:37, 14/11/2006
Правабаронца Алег Воўчак абвясціў галадоўку салідарнасці з экс-кандыдатам у прэзідэнты, палітвязнем Аляксандрам Казуліным, які 26-ы дзень галадае ў выпраўленчай калоніі "Віцьба-3", патрабуючы разгляду сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН. "Я б хацеў маральна падтрымаць Аляксандра Казуліна і яго справядлівыя патрабаванні. Да таго ж, у Беларусі я сам кожны дзень сутыкаюся з прававым беззаконнем. Зараз адміністрацыйная справа ў дачыненні мяне разглядаецца ў Гарадзенскім абласным судзе. За тое, што я правозіў праз мяжу брашуры "Хроніка дзяржаўнай подласці" аб выкраданні экс-кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі і "Маніторынг прэзідэнцкіх выбараў 2006 года" мяне абвінавацілі ў парушэнні ч.1 арт. 193-9 КаАП – "няпэўнае дэклараванне тавараў і транспартных сродкаў, перамяшчаемых праз мытную мяжу", – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі`97 Алег Воўчак.
Алег Воўчак паведаміў, што галадаць ён будзе на працоўным месцы. У цяперашні час у Беларусі ў знак салідарнасці з Казуліным галадае 30 чалавек. Галадоўка "эстафетная", яе ўдзельнікам прапаноўваецца галадаць па двое, трое, мксімум, пяцёра сутак.