Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Казулін падчас галадоўкі страціў 17 кілаграмаў 11:06, 15/11/2006
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін падчас галадоўкі пратэста, якую ён праводзіць з 20 кастрычніка ў выпраўленчай калоніі "Віцьба-3", страціў 17 кілаграмаў. Аб гэтым журналістам паведаміў палітвязень Сяргей Скрабец, які сёння ўначы быў вызвалены з віцебскай калоніі.
Па словах Сяргея Скрабца, Казулін "вельмі саслабеў фізічна, але духоўна ён дужы чалавек".
Нагадаем, што Аляксандр Казулін абвясціў галадоўку ў знак пратэста супраць "існуючага ў Беларусі беззаконня" і з патрабаваннямі разглядзець сітуацыю ў Беларусі ў Радзе бяспекі ААН.
Палітык быў прысуджаны да 5,5 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.