Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падчас зняволення Сяргей Скрабец схуднеў на 30 кілаграмаў 17:02, 15/11/2006
Палітвязень Сяргей Скрабец за паўтары гады зняволення схуднеў на 30 кілаграмаў. Да арышту былы дэпутат важыў 100 кілаграмаў, пасля – 70.
У віцебскай калоніі палітвязень падтрымліваў галадоўку экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна і галадаў разам з ім 27 дзён – аж да вызвалення. Падчас галадоўкі салідарнасці з патрабаваннямі Казуліна – разглядзець сітуацыю с парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН – Сяргей Скрабец страціў 17 кілаграмаў вагі.
Як паведаміў Сяргей Скрабец прэс-цэнтру Хартыі`97, у зняволенні ў яго абвастрылася падагра, пагоршыўся зрок і парушыўся абмен рэчываў. У самы блізкі час Сяргей Скрабец мае намер прайсці медыцынскае абследванне.