Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь і Куба будуць вучыцца разам 10:42, 15/11/2006
Беларусь і Куба маюць вялікія перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў вобласці адукацыі. Упэўненасць ў гэтым выказаў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Кубы ў Беларусі Амар Сенон Медына Кінтэра на паседжанні круглага стала "Беларусь – Куба: шляхі да супрацоўніцтва ў адукацыі і выхаванні моладзі". Мерапрыемства адбылося ў Доме сяброўства. Удзел у ім прынялі кубінскія дыпламаты, выкладчыкі і студэнты БДУ, МДЛУ, Менскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і іншых вну.
Кіраўнік кубінскай дыпламатычнай місіі падкрэсліў, што Беларусь і Куба плануюць наладзіць абмен навуковымі і выкладчыцкімі кадрамі. На чарговым паседжанні міжурадавай беларуска-кубінскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, якое на будучым тыдні адбудзецца ў Менску, неабходна будзе абмеркаваць пытанні адукацыі. На паседжанні будзе абмяркоўвацца праект дамовы паміж Беларуссю і Кубай аб кантактах у вобласці адукацыі.
Падчас правядзення круглага стала адбыўся актыўны абмен меркаваннямі кубінскіх дыпламатаў, выкладчыкаў і студэнтаў беларускіх вну па адукацыйнай тэматыцы.