Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімер Лабковіч: «На этапе рэгістрацыі дэмакратычныя кандыдаты будуць зьнятыя з перадвыбарчай гонкі»
10:40, 15/11/2006

9 лістапада скончыўся тэрмін падачы заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты на мясцовыя выбары. Па папярэдніх падліках, аб`яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі вылучылі каля тысячы кандыдатаў у дэпутаты шляхам збору подпісаў. Аднак далёка не ўсе ініцыятыўныя групы змаглі атрымаць рэгістрацыю. Сітуацыю каментуе юрыст Уладзімір Лабковіч:

“Зразумела, што ўлады выкарыстоўваюць тую практыку, якую яны вельмі пасьпяхова праводзілі падчас мінулых парламенцкіх выбараў, калі па абсалютна надуманых прычынах не рэгістравалі моцных апазіцыйных кандыдатаў. Гэтым разам, напрыклад, атрымалі адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп вядомыя грамадзка-палітычныя лідэры Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Александр Бухвостаў, Генадзь Фядыніч, Яраслаў Раманчук, Алесь Чыгір і іншыя. І механізмаў тут шмат. Вельмі часта выкарыстоўваецца метад узяцьця ў закладнікі сябраў ініцыятыўных груп, калі іх запалохваюць пазбаўленьнем працы, аказваюць псіхалагічны ціск. А пасьля на падставе пятага артыкулу Выбарчага кодэкса, які камісіі трактуюць такім чынам, што згодна з ім, калі ад збору подпісаў адмаўляецца адзін з сябраў пададзенай на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, не рэгіструецца ўся група. Да таго ж улады маюць цалкам падкантрольныя выбарчыя камісіі, якія могуць прымаць любыя рашэньні ў дачыненьні да апазіцыйных кандыдатаў.

Я мяркую, што на этапе рэгістрацыі амаль усе дэмакратычныя кандыдаты будуць па розных прычынах зьнятыя з перадвыбарчай гонкі, бо працэс праверкі подпісаў не магчыма пракантраляваць, а, ўлічваючы практыку мінулых выбараў, абскарджаньне адмовы ў рэгістрацыі у судзе не прыводзіць да аднаўленьня рэгістрацыі”.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: