Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Навошта Украіне хлусня беларускай прапаганды? 11:44, 15/11/2006
Пагадненне аб пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы тэхналогій і абмене інфармацыяй аб падзеях, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь і Украіне, падпісана ў Кіеве паміж афіцыёзным Беларускім тэлеграфным агенцтвам (БЕЛТА) і Ўкраінскім нацыянальным інфармацыйным агенцтвам ("Укрінформ").
Дамова падпісаная з беларускага боку генеральным дырэктарам РУП "БЕЛТА" Зміцерам Жуком, з украінскага – генеральным дырэктарам нацыянальнага агенцтва "Укрінформ" Віктарам Чамарай.