Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беластоке будуць мяняць Дзіму на Сашу
11:34, 15/11/2006

16 лістапада ў 17:00 каля беларускага консульства ў Беластоку (Польшча) беларускія студэнты праводзяць акцыю «Мяняем Дзіму на Сашу». «У турме мусяць сядзець сапраўдныя злачынцы, як Лукашэнка, а кіраваць краінаю павинны мужныя і адказныя патрыёты, накшталт Дашкевіча», -- заявілі арганізатары акцыі.

16 дня кожнага месяца ўжо цэлы год у многіх краінах Эўропы адбываюцца акцыі салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі й сем’ямі зьніклых апанэнтамі рэжыму Лукашэнкі. За сваю палітычную дзейнасьць дзясяткі чалавек адбываюць ў Беларусі розныя тэрміны пакараньня. Гэта Зьміцер Дашкевіч, Павал Севярынец, Артур Фінькевіч, Мікола Статкевіч, Аляксандар Казулін, Цімафей Дранчук, Андрэй Клімаў і іншыя. Да гэтага часу невядомымі застаюцца лёсы зьніклых апанэнтаў рэжыму – Зьмітра Завадзкага, Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі. У датычнасьці да іх забойстваў міжнароднай супольнасьцю падазраюцца тыя, хто сёньня стаіць начале беларускай дзяржавы.

Акцыя салідарнасьці 16 лістапада прысьвечана беспрэцэдэнтна жорсткаму прысуду маладому беларускаму палітыку Зьміцеру Дашкевічу - нядаўна хлопец быў асуджаны на 1,5 гады турэмнага зьняволеньня за кіраваньне хрысьціянска-дэмакратычным Маладым Фронтам, у чым рэжым Лукашэнкі знайшоў крымінальнае злачынства.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: