Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Калякіну адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы
10:28, 15/11/2006

Лідэру партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Сяргею Калякіну адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні яго кандыдатам у дэпутаты Менгарсавета па Куйбышаўскай выбарчай акрузе сталіцы. Падставай для адмовы ў рэгістрацыі стала тое, што чацвёра з дзесяці сяброў ініцыятыўнай групы заявілі, што ўключаныя ў яе склад без іх папярэдняй згоды. Усе чацвёра – студэнты сталічных вну.

Як паведаміў БелаПАН С.Калякін, дадзеныя заявы былі зробленыя пасля таго, як на студэнтаў быў аказаны ціск з боку адміністрацыі вну. "Гэта яшчэ раз паказвае, што выбараў у Беларусі не будзе", – лічыць лідэр ПКБ.

Па словах лідэра камуністаў, улады ў першую чаргу спрабуюць блакаваць актыўнасць лідэраў апазіцыі, выкарыстоўваючы для гэтага ўсе наяўныя ў іх арсенале сродкі. Аднак, адзначыў палітык, падобныя дзеянні не змогуць выключыць лідэраў дэмакратычных сіл з перадвыбарнай кампаніі.

У аўторак стала вядома аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп лідэраў незалежнага прафсаюзнага руху Аляксандра Бухвоста і Генадзя Федыніча, а таксама намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука. Раней не была зарэгістравана ініцыятыўная група лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: