Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусь не пускаюць грузавікі з расейскімі таварамі
10:25, 15/11/2006

У Беларусь не пускаюць грузавікі з кандытарскімі вырабамі з Расеі. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў Рэспубліканскім грамадскім аб’яднанні (РГА) “Перспектыва”. Па словах прадстаўніка аб’яднання, які папрасіў не называць яго прозвішча, на беларуска-расейскай мяжы затрымана “як мінімум 20 фур, якія рухаліся ў Менск з расейскімі кандытарскімі вырабамі, а трэба ўлічваць, што ў іншыя абласныя гарады таксама ішлі машыны з расейскай “кандытыркай”.

Увечар 13 лістапада, па словах прадпрымальніка, уладальнікам тавара, які знаходзіўся на мытні, раздалі пастанову ад 8 лістапада 2006 года, падпісаную кіраўніком Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандрам Шпілеўскім. “Судзячы па зыходных дадзеных на факсе, адпраўлена яна была з канцэрна “Белгоспищепром”, – паведаміў прадстаўнік “Перспектывы”. Пастанова носіць назву “Па процідзеянні ўвозу няякасных харчовых прадуктаў і спіртазмяшчальнай вадкасці”. “У ДМК Рэспублікі Беларусь паступіла інфармацыя аб фактах увозу ў рэспубліку няякаснай кантрафактнай кандытарскай прадукцыі і спіртазмяшчальных вадкасцяў, якія пачасціліся. Уцягванне дадзеных тавараў у эканамічнае абарачэнне рэспублікі нясе значную шкоду, а часцяком суправаджаецца выпадкамі атручванняў з наступствамі, небяспечнымі для здароўя грамадзян РБ”, – абвяшчае пастанова. У мэтах процідзеяння ўвозу няякаснай прадукцыі “даручана прыняць неадкладныя меры па затрыманню і дастаўленню на склады часовага захоўвання (СЧЗ) кандытарскіх вырабаў (у тым ліку цукерак, печава, суфле і іншых), спіртазмяшчальных вадкасцяў, якія накіроўваюцца ў адрас суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці РБ”. “У дачыненні затрыманых тавараў (кандытарскіх і спіртазмяшчальных вырабаў) у абавязковым парадку забяспечыць даследванне на прадмет адпаведнасці стандартам якасці, якія ўсталяваныя ў РБ. Аб фактах затрымання кандытарскіх вырабаў інфармаваць канцэрн “Белгоспищепром” з мэтай выяўлення і спынення ўвозу кантрафактнай прадукцыі”, – даручаецца мытнікам.

Старшыня “Перспектывы” адзначыў, што прадукцыя, якая ўвозіцца ў Беларусь “легальная і ўвесь тавар сертыфікаваны”. “Мы нясем страты. Машыны ўсе наёмныя, яны былі зарэзерваваныя іншымі заказчыкамі на іншыя дні. У сераду яны павінны быць, напрыклад, у Аўстрыі, Францыі або Італіі, гэта значыць парушаюцца дамовы і ў фірм, якія падалі транспарт”, – сказаў ён. Характэрна, што, па словах прадпрымальніка, "на беларуска-украінскай мяжы праблем з мінаннем няма, усё гэта адбываецца менавіта на беларуска-расейскіх пераходах".

Затрыманні фур пачаліся 5 лістапада. Тады мытнікі спасылаліся на вуснае распараджэнне кіраўніцтва. “Гавораць, што гэта адказ Беларусі на праблему з увозам цукру і сваіх кандытарскіх вырабаў у Расею, але страты нясем мы, беларускія прадпрымальнікі”, – адзначыў прадстаўнік “Перспектывы”. Па яго словах, расейская “кандытырка” карыстаецца попытам на беларускім рынку, асабліва перад святамі, тым больш што ў Расеі "робяць шмат таго, што ў нас наогул не вырабляецца”.

У прэс-службе ДМК БелаПАН пакуль не змаглі пракаментаваць сітуацыю на мяжы, спаслаўшыся на тое, што не валодаюць інфармацыяй пра вышэйзгаданую пастанову. У канцэрне “Белгоспищепром” каментараў таксама не даюць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: