Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Дзень салідарнасці «Міжнародная Амністыя» абвясціла акцыю ў падтрымку Зміцера Дашкевіча
13:37, 16/11/2006

У Дзень салідарнасці праваабарончая арганізацыя “Міжнародная Амністыя” заклікала беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Зміцера Дашкевіча, лідэра моладзевага апазіцыйнага руху “Малады Фронт”, якога арганізацыя абвясціла Вязнем сумлення і які знаходзіцца ў зняволенні за мірнае здзяйсненне правоў на свабоду сходаў, аб’яднанняў і свабоду слова. “Міжнародная Амністыя” лічыць ціск і затрыманне апазіцыйных актывістаў і дзеячаў грамадзянскай суполкі спробай улад запужаць людзей і не дазволіць ім здзяйсняць іх асноўныя правы на свабоду слова, сходаў і асацыяцый. “Міжнародная амністыя” заклікае праваабарончыя арганізацыі простых людзей са ўсяго свету дасылаць паштоўкі альбо лісты падтрымкі і салідарнасці ў турму да Зміцера Дашкевіча.

Лідэра “Маладога Фронту” Зміцера Дашкевіча суд Кастрычніцкага раёна Менска прысудзіў да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд моладзеваму лідэру падчас зачыненага для грамадскасці працэсу вынесла намесніца старшыні суду Кастрычніцкага раёна Ала Булаш. Маладога актывіста абвінавацілі ў парушэнні арт. 193 – “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.

Нагадаем, што па артыкуле 193 КК РБ ужо асуджаныя актывісты грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі “Партнёрства” Цімафей Дранчук і Мікалай Астрэйка, якіх суд прысудзіў да аднаго і двух гадоў пазбаўлення свабоды адпаведна.

Артыкул “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі” з’явіўся ў Крымінальным кодэксе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Па меркаванні назіральнікаў, выключна для націску на грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў.

“Міжнародная амністыя” заклікае праваабарончыя арганізацыі і простых людзей са ўсяго свету дасылаць паштоўкі і лісты падтрымкі і салідарнасці ў турму да Зміцера Дашкевіча.

“Вы можаце пісаць на беларускай, расейскай, ангельскай альбо іншай мове. Вашыя добрыя пажаданні будуць неацэннай крыніцай падтрымкі Зміцеру Дашкевічу ў гэты складаны час”, – пішуць праваабаронцы і даюць пераклады на беларускую мову некаторых асноўных фраз, якія можна напісаць у паштоўках палітвязням:

Я думаю про тебя – Я думаю пра цябе
Мы думаем про тебя – Мы думаем пра цябе
Я желаю тебе добра – Я жадаю табе дабра
Мы желаем тебе добра – Мы жадаем табе дабра


Лісты да Зміцера Дашкевіча можна дасылаць на наступны адрас:

Зміцер Дашкевіч
СІЗО МУС
Вул. Валадарскага, 2
220030 Менск


Праваабарончая арганізацыя таксама заклікае людзей дасылаць звароты да беларускіх улад з заклікам да неадкладнага і безумоўнага вызвалення вязня сумлення Зміцера Дашкевіча;

“Нагадайце беларускім уладам пра іх абязальніцтвы па Артыкулах 196 21 і 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, падпісанага Беларуссю, які гарантуе свабоду слова, сходаў і асацыяцый; заклікайце беларускія ўлады неадкладна пераглядзець законы, нарматыўныя палажэнні і палітыку, якія датычацца рэгістрацыі і дзейнасці НГА, і асабліва Закон аб грамадскіх аб’яднаннях, які быў прыняты ў жніўні 2005, каб яны адпавядалі міжнародным нормам; заклікайце ўлады Беларусі спыніць умяшанне ў справы, запужванне і пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца прама і ўскосна садзейнічаннем і абаронай правоў чалавека ў Беларусі”, – заклікаюць праваабаронцы.

Накіроўвайце звароты на адрас:

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
А.Р.Лукашэнку

Рэспубліка Беларусь
Вул. К.Маркса, 38
220016 г.Менск
Адміністрацыя Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнту Лукашэнку А.Р.
Факс: +375 (172) 260-610, 223-872

Генеральнаму Пракурору
Пятру Міклашэвічу

Рэспубліка Беларусь
220050 г. Менск
вул. Інтэрнацыянальная, 22
Пракуратура Рэспублікі Беларусь
Генеральнаму Пракурору
Міклашэвічу П.
Факс: +375 (172) 264-166

Міністру ўнутраных спраў
Уладзіміру Навумаву

Рэспубліка Беларусь
220615 г. Менск
вул. Гарадскі вал, 4
Міністэрства ўнутраных спраў
Рэспублікі Беларусь
Міністру Навумаву У.
Факс: +375 172 26 12 47

+ дыпламатычным прадстаўніцтвам Беларусі ў вашай краіне



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: