Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёння Дзень беларускай салідарнасці
10:35, 16/11/2006

16 лістапада – дзень салідарнасці з Беларуссю, якая змагаецца. У нашай краіне і ў шмат якіх краінах свету людзі выйдуць сёння на плошчы сваіх гарадоў з запаленымі свечкамі ў памяць выкрадзеных і забітых у Беларусі лідэрах апазіцыі і журналістах, у знак салідарнасці з палітычнымі зняволенымі, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Ініцыятыва праводзіць Дні салідарнасці нарадзілася пасля таго, як 16 верасня 2005 года, у гадавіну знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, міліцыя разагнала акцыю ў памяць зніклых і адняла ў яе ўдзельнікаў партрэты зніклых палітыкаў (людзі трымалі ў руках таксама партэты выкрадзеных у Беларусі экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі і журналіста Зміцера Завадскага) і нацыянальныя сцягі. У той дзень моладзевы лідэр Мікіта Сасім падняў над галавой джынсавую кашулю як сымбал супраціву дыктатуры.

З таго часу акцыі салідарнасці праводзяцца ў Беларусі і па ўсім свеце 16 дня кожнага месяца. Сотні тысяч беларусаў і сяброў нашай краіны ва ўсім свеце ў 20:00 запальваюць у сваіх вокнах свечкі Свабоды, праводзяць вулічныя акцыі салідарнасці, павязваюць джынсавыя і бела-чырвона-белыя стужкі на сваёй вопратцы, удзельнічаюць у флэш-мобах і Інтэрнэт-акцыях. У храмах па ўсім свеце праходзяць набажэнствы за беларускіх палітвязняў, зя сем`і зніклых апазіцыянераў, за ўсіх, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Акцыі салідарнасці адбудуцца сёння ў Вашынгтоне, Варшаве, Любліне, Кракаве, Беластоке, Познані, Вроцлаве, Кіеве, Санкт-Петярбурзе, Бруселі, Стакгольме і шматлікіх іншых гарадах і краінах.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: