Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія дэмакраты заклікаюць народ выйсці на вуліцу 11:10, 16/11/2006
Паседжанне Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл адбылося ўчора ў Менску. На паседжанні было вырашана, што паколькі мясцовыя выбары ў краіне не будуць свабоднымі і справядлівымі, ва ўсе інфармацыйныя кааліцыйныя матэрыялы будзе ўключана пасланне да выбаршчыкаў: “Вернемся на плошчу Каліноўскага 19 сакавіка 2007 года ў 20.00”.
– Я добра памятаю прэзідэнцкую кампанію, калі з вялікай цяжкасцю атрымалася прымусіць Палітраду АДС прыняць рашэнне аб звароце да грамадзянаў прыходзіць на плошчу Кастрычніцкую 19 сакавіка а 20 гадзіне. Усе зноў чагосьці чакаюць. Усе зноў чагосьці чакаюць. Слоган "Вернемся на плошчу Каліноўскага 19 сакавіка 2007 года" павінен стаць стрыжнем палітычнай кампаніі "мясцовыя выбары". Калі мы хочам, каб яго пачулі людзі, то ён павінен змяшчацца ў палітычным пасланні грамадзянам, ва ўсіх інфармацыйных матэрыялах, гучаць на усіх сустрэчах дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Сёння прыярытэтам павінна стаць менавіта гэта. Чаму 19-га сакавіка? Менавіта ў гэты дзень дзесяткі тысяч людзей, пераадолеўшы страх, падавіўшы ў сабе раба, прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу. Гэтая дата засталася ў свядомасці вельмі шматлікіх людзей, і яны прыйдуць на плошчу, нават калі ўлада не дасць дазвол, нават калі лідэры прыхільнікаў перамен будуць маўчаць (хоць апошняга дапушчаць нельга). Трэба арганізоўваць працэс ужо сёння, а не спадзявацца наўдалую, як у сакавіку мінулага года, - упэўнены лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.