Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У апорным пункце міліцыі цэнтральнага чыгуначнага вакзалу Менска працягваюць знаходзіцца затрыманыя сёння падчас акцыі салідарнасці моладзевыя актывісты. Супрацоўнікі міліцыі пагражаюць аднаму з затрыманых – Аляксандру Сцепаненкі, што калі ён не аддасць ім лічбавы фотаапарат, якім ён здымаў разгон акцыі, у дачыненні яго будзе складзены пратакол пра “супраціў дзеянням супрацоўнікаў міліцыі”, і ён будзе арыштаваны. Аб гэтым актывіст паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 па тэлефоне.