Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сябрам ініцыятыўных групаў не выдаюць пасьведчаньні 11:43, 16/11/2006
Зь нечаканаю перашкодаю сутыкнуліся лагойскія дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты. Зарэгістраваўшы ініцыятыўныя групы, яны ня могуць забраць пасьведчаньні сябраў ініцыятыўных групаў. Тэрытарыяльная лагойская выбарчая камісія патрабуе яўкі кожнага сябра. Толькі пасьля таго, як кожны зьявіцца ў выбарчую камісію з пашпартам, яму выдаюць пасьведчаньне.
“Я ўжо другі дзень не магу пачаць збор подпісаў, бо ініцыятыўная група ня мае пасьведчаньняў, - кажа сябра партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты Зьміцер Шэвель. – Прычым такая сытуацыя ня толькі ў мяне”.
Сытуацыю камэнтуе кіраўнік юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч:
“Гэта абсалютна абсурднае патрабаваньне лагойскай выбарчай камісіі. Нідзе не сказана, што сябра ініцыятыўнай групы мусіць сам забіраць пасьведчаньне. Для гэтага ёсьць сам кандыдат і кіраўнік ініцыятыўнай групы, якія маюць поўнае права гэта рабіць”.