Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Iдэолага ўзнагародзілі за знішчэнне незалежнай прэсы
11:56, 16/11/2006

Ганаровы знак "Выдатнік друку Беларусі" начальніку ўпраўлення ідэалагічнай работы Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміру Амельку ўручыў на мінулым тыдні міністр інфармацыі Беларусі. За што? Адказу на гэтае пытанне шукаюць журналісты як дзяржаўных, так і незалежных СМІ Гродзенскага рэгіёну.

І на пасадзе начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, і падчас яшчэ кіраўніцтва упраўленнем інфармацыі аблвыканкаму У. Амелька не быў заўважаны як актыўны аўтар друкаваных выданняў альбо электронных СМІ. Затое пры яго знаходжанні на гэтай пасадзе былі знішчаны амаль ўсе незалежныя газеты ў вобласці: “Пагоня”, “День”, “Биржа информации”, “Новая газета Сморгони”, ваўкавыская “Местная газета”, “Тэлескоп” і іншыя, не далі дазвол на існаванне газеце “Рэпарцёр”.

“Гэты чалавек не быў заўважаны як выбітны журналіст, – пракаментаваў гэта паведамленне прэс-службе БАЖу Павел Мажэйка, журналіст зачыненай газеты “Пагоня”, – але ён заўсёды выконваў усе загады “зверху”. Менавіта пры знаходжанні У.Амелькі на пасадзе начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы былі асуджаны журналісты недзяржаўных газет, зачынялі гэтыя газеты. Незалежныя журналісты не маглі атрымаць акрэдытацыю, іх не дапускалі на прэс-канферэнцыі, пасяджэнні і іншыя мерапрыемствы.”

Сапраўды, уручэнне "Выдатніка друку Беларусі" кіраўніку ідэалагічнага аддзела – гэта лагічны працяг ушанавання за журналісцкую працу дзяржаўных чыноўнікаў, якія да журналістыкі маюць мякка кажучы ўскоснае дачыненне. Нагадаем, сёлета ў маі падчас 10-ай выстаўкі “СМІ ў Беларусі” міністр інфармацыі узнагародзіў Дыпломамі конкурсу на лепшую публікацыю па праблемах дзяржаўнага будаўніцтва старшыню Цэнтрвыбаркама, міністра адукацыі, міністра юстыцыі і іншых дзяржчыноўнікаў. Сярод ўзнагароджаных прафесійных журналістаў не апынулася.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: